Самі! — Are! Легка сказаць, ды далёка дыбаць! (I. Мележ. Людзі на балоце). Адпав. у руск.: ЛЕГЧЕ СКАЗАТЬ, ЧЕМ СДЕЛАТЬ; НА СЛОВАХ - ВОЛГУ ПЕРЕПЛЫТЬ, А НА ДЕЛЕ - НЕ ПРОСТО И ЧЕРЕЗ ЛУЖУ СТУПИТЬ; ОТ СЛОВА ДО ДЕЛА ДАЛЕКО; СКОРО СКАЗКА СКАЗЫВАЕТСЯ, ДА НЕ СКОРО (не так просто) ДЕЛО ДЕЛАЕТСЯ. Гл. БЛІЗКА ВІДАЦЬ, ДЫ (але) ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ (у 2 знач.). ЛІХТАРОМ ПУШЧЫ НЕ АСВЕЦІШ Пушча — буйны масіў густота, цяжкапраходнага лесу. 3 гэтым паняццем атаясамліваюць уяўленні аб старажытным некранутым лесе. Беларусь на увесь свет славіцца сваімі пушчамі: Белавежскай, Налібоцкай, Гродзенскай, Ружанскай. Найбольш старажытнай і вядомай з'яўляецца Белавежская пушча (назва пайшла, магчыма, ад колеру сцен пабудаванай у XIII ст. абарончай вежы ў Камянцы), частка якой знаходзіцца на тэрыторыі Полылчы. Найбольш славутая яна сваімі барамі, ельнікамі, дубровамі, якім па 180—200 гадоў. У Белавежскай пушчы сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл (зубр, высакародны алень і інш.). Яшчэ з канца XIV ст. пушча ператвараецца ў запаведны лясны масіў, у 1538 г. прыняты закон "Аб захаванні лясоў і палявання", створаны паляўнічы заказнік для аховы зуброў. Аднак пышныя каралеўскіа паляванні XVIII ст., 1-я і 2-я сусветныя войны нанеслі вялікія страты флоры і фауне пушчы. Зараз Белавежская пушча — дзяржаўны запаведнік. Прыгажосць беларускіх пушч адлюстравана ў выдатных творах мастацкай літаратуры ("Песня пра зубра" М. Гусоўскага), музыкі. (опера А. Багатырова "У пушчах Палесся"), жывапісу. 3 дапамогай мізэрных па сваёй дзейснасці прылад ніякай вялікай справы не адолееш. Гаворыцца, калі хто-н. дарэмна губляе час у спробах зрабіць нешта недастаїпковьші на тое сродкамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
7 👁