За наўмыснае забойства, катаванне, здзекі адплачваюць тым самым. Гаворыцца звычайна як заіслік да святой пометы ворагу за яго злачынствы. Не давайце гадам сілы Над сабою распасцерцъ, Рыйце загадзя магілы, Вырывайде з жывых жылы, Кроу за кроў, а смерць за смерць! (Я. Купала. Беларускім партизанам). Партизаны стаялі, скінуўшы шапкі. Калі труны пачалі апускаць у магілу, партизаны пзднялі вінтоўкі і аўтаматы, і чатыры магутныя залпы рассеклі цішыню марознага дня, грозна пракаціліся над вёскай, ударыліся ў сцяну леса і кароткім рэхам зноў пакаціліся ў бок Дняпра. Лясніцкі нахіліўся і падняў жменю жвіру. I ва ўрачыстай цішыні, нібы па камандзе, загучалі словы партызанскай клятвы: —...За спаленыя гарады і.вёскі, за смерць нашых дзяцей, за ката ванні, гвалты і здзекі з майго народа я клянуся помеціць ворагу жорстка, бязлітасна і няспынна. Кроў за кроў, смерць за смерць! (І. Шамякін. Глыбокая плынь). Адпав. у руск.: ОКО ЗА ОКО, ЗУБ ЗА ЗУБ; КТО С МЕЧОМ К НАМ ВОЙДЁТ, ОТ МЕЧА И ПОГИБНЕТ (из к/ф "Александр Невский"). ЛЁГКА СКАЗАЦЬ, ДЫ ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ Дыбаць, незак, Разм. Перан — Ісці да мэты. П а р а ў н. з фразсал. "лёгка сказаць". У знач. пабочн. Разм— Ужываецца, каб падкрэсліць асаблівую важнасць, складанасць, цяжкасць чаго-н. Усё здзяйсняецца на самой справе далёка не так проста і лёгка, як гэта робіцца на словах або думаецца. Гаворыцца, калі хто-н. пераболыивае ўласныя ці чые-н. магчымасці, не ўлічвае складанасці і цяжкасці таго, што плануецца зрабіць. Як і думаў [Апейка], хвіліну было ціха. Потым Сарока пацікавілася: — А хто яе [грэблю] будзе будаваць? — Хто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

кіф
7 👁