чы) у аглоблі (у хамут, у ярмо)" каго. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці зборнасці.— Беручы пад сваю ўладу, прымушаць каго-н. працаваць, эксплуатаваць каго-н.
За ліслівымі словамі, прывабнымі абяцаннямі звычайна тояцца не самыя добрыя намеры.
Гаворыцца, калі заўважаецца няшчырасць у чыіх-н. словах, учынках і пад.
Беларус, глядзі, не каркай, Бо адчуеш сваім каркам, Чаму пан такі стаў добры: Кось-кось-кось — пакуль ў аглоблі. Потым побаку дугою Ды ў жывот яшчэ нагою (К. Крапіва. На "Крэсах усходніх"). [Ваня:] — Вось бачыце, Галя разумее. Таму я і прапаную: дзяўчатам ісці з малымі. Пакуль што. [Стася (іранічна): ] — Цяпер ужо — пакуль што... [Ваня:] — Я і тады казаў: пакуль не высветліцца, як яно там будзе, у нашым доме. Можа, і дома таго няма — згарэў? [Стася: ] — Ведаю я тваё "пакуль што". Кось-кось — пакуль за грыву. Так? (І. Шамякін. Дзеці аднаго дома). У хаце пачуўся гоман. Адны гаварылі прыцішана, другія выказвалі свае думкі так, каб усе чулі.— Знацца, жонд хоча? — Казаў пан: кажух дам, а як прыйшлося, то і сярмягі няма за што пашыць.— Можа, гэта кось-кось, пакуль у аглоблі. А як запрагуць, то і пугаю па азадку (Я. Міско. Было яно калісьці). — Быдта Сафронаў, наш старшыня, так аб'явіў: думайце — не думайце, а к восені ўсе будзеце ў калгасе, нікому ніякай паблажкі не будзе. І не спадзявайцеся, і не жджыце... Дык вот і кажам: калгас — дзела дабравольнае, а як жа, каб во так — кось-кось ды ў аглоблі (Г. Кірылаў. Пах жыта).
Адпав. у руск.: ЛАСКОВЫЙ ТИТ, ПОКА НЕ СХВАТИТ; МЯГКО СТЕЛЕТ, ДА ЖЁСТКО СПАТЬ; ПТИЦУ ЛОВЯТ — САХАРОМ КОРМЯТ.
Параўн.: НА ЯЗЫКУ МЯДОК, А НА СЭРЦЫ ЛЯДОК.
КРОЎ ЗА КРОЎ, <А> СМЕРЦЬ ЗА СМЕРЦЬ
Параўн. з фразеал. "кроў за кроў". У знач. ск. Функц. не зам.— Адплата забойствам за забойства.
73 👁