Цэлы, прым — Тут: які па значнасці, складанасці нагадвае сабой што-н.; сапраўдны. Свет, -у, м.— Тут: тое, што і сусвет, м.— Увесь свет, бясконцы ў часе і прасторы і бясконца разнастайны па формах, якія прымае матэрыя ў працэсе свайго развіцця. Духоўная прырода чалавека з?яуляецца такой жа складанан, неабмежаванай у сваіх праяўленнях і бясконцай у пазнанні, як і сам свет. Гаворыцца (звычайна з асаблівай узнёсласцю), калі ў чыіх-н. паводзінах, учынках і пад. выяўляюцца такія асабістыя якасці (пераважна станоўчыя), якіх раней ніхто не заўважаў. [Марфа:] Чу-у-ў? [Шпакоўскі:] — Што такое? [Мирфа:] — Каб не Порхаўка, 'магло б турбіну ўзарваць. [Шпакоўскі (разважае):] — "Чалавек,— як кажа Высоцкі,— цэлы свет". Мы лічылі Порхаўку загінуўшым, а Высоцкі за яго ўзяўся і вывеў у людзі. (Паўза.) І я не шкадую, што пайшоў у электрыкі. Бачыла, якія мускулы. І сам папрутчэў. Вялікая справа — цраца (І. Гурскі. Свае людзі). Але хіба менш пачэсна адвесці, скажам, нож, занесены над чалавекам? Не менш. Таму што кожны чалавек — гэта таксама свет. І тэты непаўторны свет кожны раз згасає навекі і не паўторыцца болей са смерцю вось гэтага, непаўторнага чалавека. І той, хто яго ратуе,— кожны раз ратуе ўсю зямлю, сонца, захады і ўсходы, і усіх людзей, і жывёлу, і кветкі, і... зоры (У. Караткевіч. Твой зорны шлях). Адпав. у руск.: ЧТО НА ЗЕМЛЕ ЗНАЧИТЕЛЬНЕЕ, ПРЕКРАСНЕЕ, ЧТО БОЛЕЕ СЛОЖНО И ЗАГАДОЧНО, ЧЕМ ЧЕЛОВЕК? (М. Горький). КОСЬ-КОСЬ, ПАКУЛЬ (ды) У АГЛОБЛІ (за грыву) Кось-кось, выкл.— Воклік, якім падзываюць коней. П а р а ў н.: кося, -/, м.— Лас кальная назва каня. Аглоблі — пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня (гл. ВЯЛІКАМУ КАНЮ — ВЯЛІКІ ХАМУТ). П а р а ў н. з фразеал. "запрагадь (запрэг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

мйрфа
3 👁