Кляні ты пана, пан таўсцее..." (Я. Колас. Рыбакова хата). [Скіба:] — То, мусіць, з вашай вёскі не адзін гэты Дрыль у лес пайшоў? [Дзед Бадыль:] — Дзе вы бачылі! Народ у нашай вёсцы спакойны, баязлівы. Усяго і злосці ў нашага чалавека, што скляне ад шчырага сэрца, зачыніўшыся у хаце. Дык каму гэта баліць? Як тая прыказка кгіжа — пана клянуць, а пан тлусцее. Бальшавікі былі — о, гэта баявы народ! 3 тымі да трох не гавары (К. Крапіва. Партизаны). [Максім:] — Няхай паны параскашуюцца, пакуль іх бярэ. (Ставіць лаўку бліжэй да калоды.) [Паліна:] — Каб іх за сэрца ўзяло ды не адпусціла. Учора паўсяла сагналі, а сёння і да нас чарга дайшла, каб ім на захад сонца сысці. Сваю хатачку маючы, па паветках соугацца, каб гам так сляпымі соўгацца! [Максім:] — Кляні пана — пан сычае (А. Петрашкевіч. Злавеснае рэха). Адпав. у руск.: СОБАКА J1AET, А БАРЫ ЕДУТ. КОЖ НЫ КУРЭЦ ПАВІНЕН М ЕЦЬ СВОЙ АГАНЕЦ I ТЫТУНЕЦ Гл. КАЛІ КУРЭЦ, ТО НАСІ ЛЮ ЛЬКУ I ТЫТУНЕЦ. КОЖ НЫ ЧАЛАВЕК - ГЭТА ЦЭЛЫ СВЕТ Паходзіць з рамана Кузьмы Чорнага "Пошукі будучыні" (І943). Раман пісаўся ў гэды Вялікай Айчыннай вайны, застаўся недапісаны, вызначаецца сваёй філасофскай праблематыкай. Яго героі вырашаюць не толькі сацыяльна-канкрэтныя пытанні жыцця, але і шукаюць адказу на агульначалавечыя праблемы. "Чалавек,— пісаў Кузьма Чорны яшчэ ў 1926 г. у апавяданні Вечар",— гэта свет, адна істота — неабдымны прастор, і разглядай яго, калі ўмееш". Праз шмат гадоў у рамане "Пошукі будучыні" пісьменнік зноў выказаў гэтую думку. Чалавек - гл. ДОБРАМУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА I Ў ЗАПЕЧКУС, А ЯКОЙ БЛАГА ЦЕ ДРЭННА І НА КУЦЕ
Дадатковыя словы
тэта, тэты
5 👁