чы) у аглоблі (у хамут, у ярмо)" к а г о. Разм. Ужыв. пры дзейн. са знач. асобы ці зборнасці.— Беручы пад сваю ўладу, прымушаць каго-н. працаваць, эксплуатаваць каго-н. За ліслівымі словамі, прывабнымі абяцаннямі звычайна тояцца не самыя добрыя намеры. Гаворыцца, калі заўважаецца няшчырасцъ у чыіх-н. словах, учынках і пад. Беларус, глядзі, не каркай, Бо адчуеш сваім каркам, Чаму пан такі стаў добры: Кось-кось-кось — пакуль ў аглоблі. Потым побаку дугою Ды ў жывот яшчэ нагою (К. Крапіва. На "Крэсах усходніх"). [Ваня:] — Вось бачыце, Галя разумев. Таму я і прапаную: дзяўчатам ісці з малымі. Пакуль што. [Стася (іранічна):] — Цяпер ужо — пакуль што... [Ваня:] — Я і тады казаў: пакуль не высветліцца, як яно там будзе, у нашым доме. Можа, і дома таго няма — згарэў? [Стася:] — Ведаю я тваё "пакуль што". Кось-кось — пакуль за грыву. Так? (І. Шамякін. Дзеці аднаго дома). У хаце пачуўся гоман. Адны гаварылі прыцішана, другія выказвалі свае думкі так, каб усе чулі,— Знацца, жонд хоча? — Казаў пан: кажух дам, а як прьійшлося, то і сярмягі няма за што пашыць,— Можа, гэта кось-кось, пакуль у аглоблі. А як запрагудь, то і пугаю па азадку (Я. Міско. Было яно калісьці). — Быдта Сафронаў, наш старшыня, так аб'явіў: думайце — не думайце, а к восені ўсе будзеце ў калгасе, нікому ніякай паблажкі не будзе. І не спадзявайцеся, і не жджыце... Дык вот і кажам: калгас — дзела дабравольнае, а як жа, каб во так — кось-кось ды ў аглоблі (Г. Кірылаў. Пах жыта). Адпав. у руск.: ЛАСКОВЫЙ ТИТ, ПОКА НЕ СХВАТИТ; МЯГКО СТЕЛЕТ, ДА ЖЁСТКО СПАТЬ; ПТИЦУ ЛОВЯТ САХАРОМ КОРМЯТ. П а р а ў н.: НА ЯЗЫКУ МЯДОК, А НА СЭРЦЫ ЛЯДОК. КРОЎ ЗА КРОЎ, А СМЕРЦЬ ЗА СМЕРЦЬ П а р а ў н. з фразеал. "кроў за кроў". У знач. ас. Функц. не зам.— Адплата забойствам за забойства
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявіў
8 👁