садцат ды паліцыянтаў пытаю. Яны цяпер на хутарох адседжваюцца.— Што ты, чалавек, якія паліцыянты? — загаварыла з картавасцю ў галасе тоўстая, жаўтляванездароўчая з твару кабета.— Валацугі нейкія нядаўна пабеглі.— Якія валацугі? — Вот, праўду кажуць, карову б'юць за зык, а бабу за язык, — сказаў гаспадар, кладучы на бок плужок з растапыранымі ручкамі і падыходзячы бліжэй (В. Адамчык. Год нулявы). Адпав. у руск.: ВСЯКАЯ СОРОКА ОТ СВОЕГО ЯЗЫКА ПОГИБАЕТ; МНОГО БОЛТАТЬ - БЕДУ НАКЛИКАТЬ. КІНЬМА С ВАРКІ І З ВАДКІ Паходзіць з верша Янкі Купалы "Любімось, має суседзі" (1907): Дык любімася, суседзі, Кіиьма сваркі, звадкі; Жыйма, як родныя дзеці Адной иашай маткі! Кіньма, заг. (-ма — паказчык сумеснага дзеяння) ад кінуць, зак — Тут: спыніць (пакінуць) чым-н. займацца, што-н. рабіць. Сварка, -і, ж., часцей у мн.— Тут: абразлівыя словы, выразы; лаянка. Звадка, -і, ж., часцей у мн.— Тут: склока. Адметнымі рысамі нацыянальнага характару беларускага народа з'яўляюцца памяркоўнасць, незласлівасць. Пакінем усе спрэчкі, будзем паважаць адзін аднаго. Гаворыцца (звычайна як заклік), калі пустыя спрэчкі замінаюць якой-н. важнай справе, р аз'ядноўваюць людзей, робяць іх злоснымі адзін на аднаго. Яднаймася навокал супольнага клічу, бо толькі ў еднасці сіла. Кіньма сваркі і звадкі, ад каторых церпіць увесь край. Падумайма разам ды шчыра аб долі гэтага Краю, бо ж усе мы, апрача жменькі прыблуд, сыны нашай зямлі — нашай Літвы і Беларусі (Літаратура і мастацтва, 23 лістапада 1990 г
Дадатковыя словы
азядноўваюць, бюць, зяўляюцца
7 👁