ты. "Канюшына — то каню сіла",— Праўду прыказка гаварыла (М. Лужанін. Мехалупы). Адпав. у руск.: КАКОВ КОРМ, ТАКОВ И КОНЬ; НЕ ГОНИ КОНЯ КНУТОМ, А ГОНИ ОВСОМ. КАРОВУ Б'ЮЦЬ ЗА ЗЫК, А БАБУ ЗА ЯЗЫК Карова - гл. ДЗЕ ПРАПАЛА КАРОЎКА, ТАМ ПРАПАДАЙ ВЯРОЎКА. Зык, -а, м. Дыял,— Тое, што і гіз, м. Разм — Тут: стан узбуджэння кароў, калі яны імюііва бегаюць, ратуючыся ад укусаў насякомых, пєраважна гіза (разм.), альбо авадня,— вялікай мухі, самка якой жывіцца кроўю жывёлы (самец — сокам раслін). Баба, -ы, ж. Разм,— Тут: жанчына. П а р а ў н.: баба, -ы, ж. Перан. Разм. Іран — Пра балбатлівага мужчыну. Язык, -а, м. Перан,— Тут: гаворка, сказаныя словы. Многія рэаліі свайго даўсядзённага жыдця беларускі народ пераносіў у прыказкі і прымаўкі. Ад укусаў насякомых каровы зыкуюць: бяіуць у розныя бакі. Каб статак не разбегся і супакоіўся, пастухі б'юць кароў, зганяюць іх у адно месца. У сваю чаргу ўласцівая многім жанчынам балбатлівасць, языкатасць", не заўсёды ім даравалася, асабліва мужчынамі. Легкаважкія ці неасцярожна сказаныя словы заслугоўваюць пакарання. Гаворыцца, калі хто-н. (звычайна жанчына) гаворыць нешта такое, што нельга ў дадзенай сітуацыі гаварыцъ. — Эй,— кажа дзядок,— маладзіца, маладзіца, ці ты не бачыш, што гэта простая вада! Вада, бач, табе памагла, бо як ты набярэш у рот вады, то і не можаш аскірзацца, а маўчыш, як жа кажудь, бы вады ў рот набраўшы. От гаспадар хоць аблае цябе, калі ёсць за што, ты маўчыш, і ён замаўчыць. Ведаеш, што бабу б'юць за язык. Кажудь: за губу ды ў губу. Ідзі ж, — кажа, — дзетка з богам ды не пярэч свайму гаспадару, а лепш прамаўчы, то ўсё. будзе добра (Вада памагла. Беларуская народная казка). — Я пра
Дадатковыя словы
бюць
5 👁