трымацца за іх аберуч, забяспечваць добрымі камунальнымі паслугамі і... на гэтыя патрэбы ні капєйкі.— Чаму ж Мастам, Мастоўскаму аб'яднанню сельгастэхнікі адвальваюць вялікія сумы на капітальныя укладанні, а вам ні ломанага граша? Там будуюцца з размахам, з шыкам, а вам і паветку няма за што зрабіць? Вы што ж, бедны родзіч багатага дзядзькі або не аднаго бацькі дзеці?' — Аднаго, ды толькі ласка бацькоўская неаднолькавая чамусьці,— адказвае Навіцкі [начальнік планава-фінансавага аддзела Луненскага аддзялення сельгастэхнікі]. Прыгадваецца прымаўка: "Каму па каму, а каму два камы" (I. Дуброўскі. Буйнець коласу). КАНЮШЫНА - КАНЮ CIJIA Канюшына — травяністая расліна невялікіх памераў, з прамастойкімі сцёбламі, трайчастым лісцем і чырвонымі або белымі шарападобнымі кветкамі. Канюшына багатая на бялкі, таму здаўна выкарыстоўваецца на Беларусі як кармавая расліна для свойскай жывёлы:- Канюшына дає высакаякаснае сена. Разам з аўсом яна лічыцца найлепшым кормам для коней. Конь - гл. ВЯЛІКАМУ КАНЮ - ВЯЛІКІ ХАМУТ. Звычайна селянін. даглядаў свайго каня лепей, чым карову (гл. ДЗЕ ПРАПАЛА КАРОЎКА, ТАМ ПРАПАДАЙ ВЯРОЎКА). Каню адводзілася больш утульнае і цёплае месца ў хляве (стайня), для яго нарыхтоўвалі і больш якаснае, мурожнае, сена, а таксама канюшыну, віку, авёс. У небагатай сялянскай гаспадарцы коней кармілі ячнай і аўсянай саломай. Кожнаму патрэбныя пэўныя ўмовы для самавыяўлення ўласцівых яму якасцей. Гаворыцца, калі хто-н. атрымлівае ўволю або, наадварот, недаатрьшлівае тое, што неабходна яму для праяўлення сваіх здольнасцей; а таксама, калі ідзе гаворка пра тое, як трэба даглядаць каня. А сядзелі дзядзькі на возе, Кошык, выплецены з вербалоззя, Добрай гунькаю быў накрыты, Канюшынаю быў набі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанню
6 👁