Кепска ж мая хатка, падваліна згніла, I дымна, і зімна, а миє яна міла; Не буду мяияцца хоць бы і на замкі — Калок свой мілейшы, як чужыя юіямкі. На страсе мох вырас, на маху бярозка. Мільшая мне хатка, як чужая веска. Калок, м. Памяти, да кол, м.— Тут: кароткі тонкі кол. У бедных сялянскіх хатах дзвярная зашчапка надзявалася на прабой і прыціскалася звычайна калком. Мілы, прым — Тут: дарагі, блізкі сэрцу. Як, злучн. параўн. Разм. Ужыв. у адм. ск. пасля выш. і найвыш. ст. параўн. прым. і адпавядае злучн. чым". Клямка — металічнае прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы, вароты, весніцы. На Беларусі вядома з сярэднявечча, у народным дойлідстве пашырылася ў XIX ст. Уяўляе сабой дужку (ручку) з расплясканымі канцамі, якімі мацуецца да дзвярэй знадворку. Праз верхнюю яе частку і палатно дзвярэй прапускаўся латкападобны язычок. Пры націсканні на язычок пальцам прыпадымаецца рычаг-замок з унутранага боку дзвярэй, на якіх ён рухома замацаваны адным канцом, другім уваходзіць у кручок, убіты ў вушак дзвярэй. Як галоўная дэталь афармлення ўваходу клямка мела адмысловую мастацкую форму. Часцей за ўсё аздабляліся раплясканыя канцы дужкі, асабліва верхні, якому надавалі выгляд ліста, трылісніка, завіткоў. Клямкі ў выглядзе галовак коней і пеўняў, рагоў бараноў і інш. у старажытнасці выконвалі аберагальную функцыю. Сваё, роднае, якое б яно ні было, заўжды даражэй, чым чужое, нават і больш прывабнае. Гаворыцца, калі хто-н. не шукає на зямлі месца, летиага за сваю радзіму, або не задаволены жыццём на чужыне. Сярод маскоўскага люду прыбывае беларусаў не толькі з нараджэння, але і з выбару, пераканання. Апошнім часам я ўсё больш схіляюся да думкі, што беларусамі еёння не нараджаюцца, імі становяцца. Вяртанне на Бацькаўшчыну? Дык я не разлучаўся з Ёю — скрозь Яна са мною, як і цяпер, пры нашай гутарцы. Хоць не раз і згадаецца Багу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁