чашкай для тытуню і цэўкі з гняздом для цыбука. На Беларусі вядомы з XVI ст. Люльку выраблялі пад асабісты густ, характар і звычкі. Адсюль павышаная патрабавальнасць да яе унікальнасці, да мастацкіх якасцей матэрыялу, з якога яна зроблена, колеру, фактуры. Іншы раз люлькі аздабляліся рознымі арнаментамі, выявамі чалавека і жывёл, нават жанравымі сюжэтамі. Люлька лічилася асабістай рэччу кожнага мужчыны, яе было сорамна пазычаць у каго іншага. Зараз люлькі выйшлі з шырокага ўжытку, імі карыстаюцца толькі асобныя аматары. Тытунец, -нцу, м. Разм. Памянш.-ласк. да тытунь, м. Калі ўжо падабаецца нечым займацца, паклапаціся аб тым, каб былі ўласныя на тое прылады і сродкі. Гаворыцца, калі хто-н. шукає або пазычае рэчы, што мусіў бясспрэчна мець сам паводле свайго становішча, занятку і пад. [Стораж:] — Што, занудзіўся? [Авечка:] — А так, замаркоціўся; у сон пачало весді: ноч не спаў: на суд, значыцца, шкандыбалі. Ці не маеце часам закурыць, нешта тут пад грудзямі... [Стораж:] — Не. маю, кожны курэц павінен мець свой аганец і тытунец (У. Галубок. Суд). Лозняку шанцуе. Ён вяртаецца з булкаю хлеба, сырам і каўбасою. Умалотнае сёння жыта, думає ё~я сабе. Стары чмут рады. Праз колькі часу ён не мог аддзякаваць за тытунь, што Гарбач даставаў яму ў кааперацыі. Цяпер выпадак дазволіў яму гэта. Толькі б закурыць, вось бы зацягнуцца, дымок праз нос иусціць. Але тытунь увесь выйшаў. Можа ў Гарбача і ёсць. Думаючы так, Позняк просіць закурыць. Пунктовіч адказвае: — Калі курэц, то насі люльку і тытунец (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Адпав. у руск.: БЕЗ ТОПОРА - НЕ ПЛОТНИК, БЕЗ ИГЛЫ — НЕ ПОРТНОЙ. ХАЛОК СВОЙ МШЕИШЫ,Ш ЧУЖ Ы Я КЛЯМКІ Паходзіць з верша -Францішка Батушэвиа "Мая хата
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

батушэвйа
7 👁