не цяпер, дык (то) у чацвер". Акал. Разм. Часцей ужыв. пры дзеясл.-вык. зак.— Калі-н., у бліжэйшым будучым і абавязкова (будзе што-н.). Калі што не здзейснілася, абавязкова здзейсніцца ў свой час. Гаворыцца, калі хто-н. спадзяецца ў сваім жыцці на лепшае, наогул на што-н., чаго пакуль няма. [Альжбета (накрываючы стол):] — Такі праўду кажуць, што гарэлка людзей з поля зводзіць. Калі ж ты ўспеў яго [зяця] нажыць?.. Дачка яшчэ замуж не выйшла, а бацька ўжо зяця мае! [Сцяпан:] — Калі не маю цяпер, дык буду мець у чацвер. Гэта, бачыш, ён яшчэ толькі збіраецца падмазацца да нашай Паўлінкі; ну, а каб слізчэй усё пайшло, дык перш мяне ён падмазаў (Я. Купала. Паўлінка). Ці не прасцей павыганяць паноў, адабраць ад іх зямлю і перадаць тым, хто працуе на ёй? Была такая спроба, ды скончылася яна няўдала. Аказалася, што паганае дрэва, Міколка другі, яшчэ трывала сядзіць на троне, хоць трон гэты моцна пахіснуўся. Колькі праліта крыві! Колькі людзей пайшло на катаргу, у высылку і колькі сядзіць па астрогах! І можа, сам ён, Лабановіч, ёсць кандидат на адно з гэтых месцаў спачынку царскага самаўладства. Але, "што не удалося цяпер, тое ўдасца ў чацвер"— паўтарыў Лабановіч прыказку дзядзькі Марціна, — верыць народ, што прыйдуць лепшыя дні (Я. Колас. На ростанях). Адпав. у руск.: НЕ СЕГОДНЯ, ТАК ЗАВТРА; НЕ СЕЙЧАС, ТАК В СВОЙ ЧАС. КАЛІ КУРЭЦ, ТО НАСІ ЛЮЛЬКУ І ТЫТУНЕЦ; у ж ы в. т а к с а м а КОЖНЫ КУРЭЦ ПАВІНЕН МЕЦЬ СВОЙ АГАНЕЦ І ТЫТУНЕЦ Аганец, м. Ужыв. у прык., абумоўленае рыфмай суфіксальнае ўтварэнне ад агонь", м. Разм.— Тут: агульная назва прылад, з дапамогай якіх падпальваюць тытунь. Люлька — прылада для курэння тытуню. Люлькі рабілі звычайна з дрэва, гліны, металу, косці ў выглядзе галоўкі з
8 👁