Нарэшце бачыць — дрэнна справа: Скакаў, скакаў і ўжо насілу ходзіць, А Сонцу усе ніяк не шкодзіць,— Ні каплі не памог Саве, А вочы пасляпіў сабе. I вось Аслу нарэшце ясна стала: Каб Сонца засланіць — вушэй асліных мала. Асёл — традыцыйны персанаж баек, у якЬс ён заўсёды служыць увасабленнем дурноты і ўпартасці. Дарэмна намагацца змяніць аб'ектыўнае становішча рэчаў у свеце. Гаворыцца (чащей з іроніяй), калі хто-н. планує зрабіць тое, што ні пры якіх умовах зрабіць не здолее. Дапамагчы гэтаму развіццю [беларускай культуры і мовы] — льга, спьхніць — нельга, немагчыма. Той, хто збіраецца спыняць гэта развіццё, няхай успомніць словы Крапівы: "Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала" (У. Дубоўка. Пра нашу літаратурную мову). Твой голас ніхто не заглушыць: Ні зграі прадажных пісак, Ні лордаў двурушныя душы... Не! Сонца асліныя вушы Сабой не заслоняць ніяк! (Я. Колас. Да трыццацігоддзя Кастрычніка). Адпав. у руск.: КОРОТКИ НОГИ У МИНОГИ НА НЕБО ЛЕЗТЬ; ПРЫГНУЛ БЫ НА КОНЯ, ДА НОЖ КИ КОРОТКИ. КАЛІ НЕ МАЮ ЦЯПЕР, ДЫК БУДУ МЕЦЬ У ЧАЦВЕР; у ж ы в. та к с а м а ШТО НЕ ЎДАЛОСЯ ЦЯПЕР, ТОЕ ЎДАСЦА Ў ЧАЦВЕР Чацвер — чацвёрты (пасля нядзелі) дзень тыдня. У гэты дзень, паводле народных вераванняў, як і ў іншыя цотныя дні тыдня (аўторак, субота), шанцуе, ва ўсіх справах спадарожнічае ўдача. Выкарыстанне слова чацвер", а не назвы якога-н. іншага дня тыдня абумоўлена рыфмай. Тут "у чацвер" азначае як 'вельмі хутка' (літаральна — 'у наступнії чацвер'), так і 'ў недалекім будучым'. П а р а ў н. з фразеал
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абектыўнае, тэты
5 👁