Тое, што лічыцца агульнавядомым, трывіяльным, не патрабуе доказу. Гаворыцца, калі хто-н. не разумев агулышвядомага, відавочнага, бяздоказнага або калі хто-н. дзейнічае ў пэўных. абртавіпах, як кожны на яго месцы. — Што ты робіш? — Нічога благога,— Ты мне закрэсліла ўсю нататку! — Лішняга нічога я не крэсліла. Ты чуў, як у нас старыя людзі кажудь: "І дурань ведае, што ў нядзелю свята!" А як мы з табой пачынаем? Мы,— гэта яна сказала дыпламатычна, нібыта і яна долынчыца на тую нататку.— "Мы ўсё добра ведаем"... А калі мы ўсё добра ведаем, дык навошта тады і галаву людзям дурыць? Ты і скажы пра тое, чаго мы не ведаем (У. Дубоўка. Жоўтая акацыя). ІІадмацаваўшыся ў прыяцеля, Лабановіч падаўся ў горад: яму трэба было знайсці адваката Семіпалава і перадаць пісьмо ад рэдактараў. Адваката дома не аказалася: ён выехаў на неакрэслены час на поўдзень Украіны. Такім чынам надзеі на Семіпалава адпадалі. Дый што ён мог сказаць і якую даць параду? Напэўна, сказаў бы ехаць на мёсца пражывання і ад мясцовага паліцэйскага начальства прасіць дазволу жыць і працаваць у Вільні. "Але я і без папа ведаю, што ў нядзелю свята",— прыгадаў Лабановіч старую прыказку (Я. Колас. На ростанях). Адпав. у руск.: ВИДИМО ДЕЛО, КАК СОЛНЦЕ НА НЕБЕ; ЗНАЕТ И КРЕСТЬЯНИН, ЧТО ПОП НЕ БОЯРИН (Уст.); ЗНАЮТ И БЕЗ ПОПА, ЧТО ВОСКРЕСНЫЙ ДЕНЬ СВЯТ; И ДУРАК ЗНАЕТ, ЧТО ВЕЛИКДЕНЬ ПРАЗДНИК (Уст.). КАБ СОНЦА ЗАСЛАНЩЬ - ВУШ ЭИ АСЛІНЫХ МАЛА Паходзіць з байкі Кандрата Крапівы "Сава, Асёл ды Сонца" (1927). Сава ноччу палявала на птушак і не заўважыла, як надышоў дзень. Сава пачада шукаць, дзе б ёй схавацца ад яркіх сонечных промняў. Лёс пасылае Саве Асла, які бярэцца ёй дапамагчы: засланіць Сонца сваімі доўгімі вушамі.. Аднак як ні скача, як ні стараецца Асёл, зрабіць нічога не можа
5 👁