Зрання росна, у поўдзень млосна, а ўвечар камары, І ніяк сабе да працы не магу дабрацъ пары. Удосвіт спіцца, у поўдзень мжыцца, а ўвечар дрымата... Пацягушкі дакучаюць, нападає зетата (А. Паўловіч. Маладая гасладынъка). Адпав. у руск.: У ЛЕНИ ПРАВЕДНОЙ И ОТГОВОРКИ СВЯТЫ; У ЛОДЫРЯ ФЕДОРКИ ОДНИ ОТГОВОРКИ. I БЕЗ ПАПА'ВЕДАЕМ, Ш ТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА Гл. I ДУРАНЬ ВЕДАЕ, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА. I ДУРАНЬ ВЕДАЕ, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА; у ж ы в. т а к с а м а I БЕЗ ПАПА ВЕДАЕМ, ШТО Ў НЯДЗЕЛЮ СВЯТА Нядзеля — сёмы дзень гыдня ( п а р а ў н. у руск.: воскресенье; у руск.: неделя — у бел.: тыдзень), агульны для хрысдіянскага свету дзень адпачынку. Свята, -а, н,— Тут: нерабочы дзень або некалькі такіх дзён. Поп, -а, м. Разм.— Свяшчэннік. Беларуси народны каляндар складаўся з так званых маркіраваных і немаркіраваных дзён — свят і будняў. Усе святы падзяляліся на вялікія (гадавыя) і малыя (прысвяткі), што залежала ад ступені забароны дзеянняў у час свята. У вялікія святы (напр., на Дзяды) раней (гл. НЕ ЗАЎСЯГДЫ ЯДЫ, ЯК НА ДЗЯДЫ, А ПРАЦЫ, ЯК У НЯДЗЕЛЮ) стараліся нічога не рабіць ні ў полі, ні нават дома, у некаторых выпадках забаранялася гатаваць ежу, шыць і пад. Паводле народных уяўленняў, парушэнне забароны магло выюіікаць стыхійныя бедствы, падзёж хатняй жывёлы і іншыя значныя непрыемнасці. Існавала забарона на тыя ці іншыя дзеянні і ў пэўныя дні тыдня: у нядзелю, у посныя дні (пятніцу і сераду). Зараз народны каляндар стаў больш спрошчаны'м. Захаваліся традыцыі святкавання толькі най болей значных рэлігійных свят. Забароны на тыя ці іншыя дзеянні падчас свят носяць у наш час толькі ўмоўны характар для большасці людзей
Дадатковыя словы
папаведаем, спрошчаным
5 👁