лямантуй: "Ратуй, Бахус, нашы душы!" Піць не можаш — з даху злазь І не псуй гонты. Лакербай, Абхазскі князь, За сталом — прыгонны (Р. Барадулін. У гонар дзвюх абхазскіх дам). Адпав. у руск.: НЕ УМЕЕШ Ь - НЕ БЕРИСЬ. П а р а ў н.: АБО (альбо) ГРАЙ, АБО (альбо) ГРОШЫ (скрыпку) АДДАЙ (у 1 знач.). ЗРАННЯ РОСНА, У ПОУДЗЕНЬ МЛОСНА, А ЎВЕЧАР КАМАРЫ — УСЁ НЕ ДА ПАРЫ Зрання, прысл. Разм,— У пачатку дня; ранідай. Росна, прысл,— Тут безасаб. у знач. вык. Млосна, прысл.— Тут безасаб. у знач. вык. Камар — вельмі распаўсюджанае на Беларусі насякомаекрывасмок. Камароў звычайна шмат каля вадаёмаў, балоцістых мясцін. У бя'івстраныя вечары яны збіраюцца ў паветры плоіімай, клубком, мітусяцца — "таўкуць мак". Камары — самыя надакучлівыя насякомыя ў цёплы перыяд. года. Не да пары. Вык. Разм. У безасаб. ужыв.— Не настаў час для чаго-н. Першаасновай чалавечага жыцця, паводле народнай філасофіі, сяляне лічаць працу. Уменне працаваць, стаўленне да працы з'яўляюцца асноўнымі крытэрыямі чалавечай годнасці. Працавітага і руплівага гаспадара ўсе паважаюць, шануюць. Нядбайнасць, безгаспадарчасць, лянота заўсёды выступаюць як адмоўныя чалавечыя якасці, высмейваюцца ў шматлікіх прыказках і прымаўках (гл. ХТО ДБАЕ (працуе) ТОЙ I МАЕ; ЯК ДБАЕШ, ТАК І МАЕШ; РАННІ ЗАЙЧЫК ЗУБКІ ЦЯРЭБІЦЬ, А ПОЗНІ ВОЧКІ ПРАДЗІРАЕ; БАЧАННЕМ НЕ ЗЛОВІШ ЖУРАЎЛЯ). Усё вакол перашкаджае гультаю працаваць. Гаворыцца (часцей з іроніяй), калі хто-н. тлумачыцъ свае нежаданне ці няўменне нешта рабіць неспрыяльнымі ўмовамі для працы, скардзіцца на іх
Дадатковыя словы
бяівстраныя, зяўляюцца
6 👁