ЗЛАЗЬ З ДАХУ, ДЬІ НЕ ПСУЙ ГОНТАЎ (гонту) Псаваць, незак., ш то.— Тут: наносіць шкоду чаму-н. Гонтьі, мн. Разм.— Тое, што і гонта, -ы, ж., зб.— Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра заструганых з аднаго боку і з пазам — з друтога. Гонта была адным з распаўсюджаных да нядаўняга часу на Беларусі матэрыялаў для пакрыцця даху сялянскай хаты (гл. НЕ ДА ПАЦЕРАЎ, KAJII ХАТА ГАРЫЦЬ) разам з саломай, чаротам, драчкай. Зараз дах пакрываюць шыферам, бляхай, зрэдтсу дахоўкай (чарапіцай). У прыказцы паводле народнай маралі выказана асуджэнне няўмельства, высмейваецца гультайства і няздатнасцъ. Лепш кінуць справу, калі сваім удзелам ёй толькі шкодзіш. Гаворыцца (часцей з иеадабрэннем), калі хто-н. бярэцца за тое, што не здольны зрабіць. Усім кідалася ў вочы, што Лапаткевіч і Гулік хваляваліся і, відаць, каяліся ў тьім, што прьшялі ўдзел у нелегальным зборы вясковых настаўнікаў. Ды адступань не было куды, а прызнавацца ў сваёй баязні не хацелася. Настаўнікі раздзяліліся на дзве групы...Лабановіч са сваею групаю адразу звярнуў у поле, каб межамі дайсці да лесу. З ім лайшлі Тукала, Гулік і Лапаткевіч.— Цятаемся немаведама дзе і чаго,— скуголіу, сітатыкаючыся на межах, Сымон Лапаткевіч. — І наогул уся гэта выдумка дабром не скончыцца. — Цярлі, Грышка, карчма блізка,— р;гзвясельваў яго Тукала,— 1 не люблю я ў такі вясёлы, радасны дзень, каб чалавек стагнаў, нібы ў яго нясдерпна баліць зуб. Не падабаецца,— злазь з даху ды не псуй гонту! (Я. Колас. На ростанях). — Ну, а вы чаго? — спьттаў у нас Скок. І мы з Санькам таксама заспявалі, дакладней кажучы, завергішчалі, хоць вушы затыкай. Першае тора ды першае гора — ой, свякруха ліха-а-я. А другое гора, а другое гора — ой, дзяціна мала-ая. На трэцім горы Скок нас з Санькам спыніў.— Ды ну вас, хлопцы,— махнуу ён рукой.— Злазце з даху, не псуйце гонтііў (Г, Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). Ля бутэлек, Цёмных туй, Джыгітуіі не дужа. Дый не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁