конях туды [пад Бялынкавічы]. Значыць, усё бачылі там. Як яно? Як ваша ўражанне? Словам, раскажыце, якія вынікі ад выбуху? — Вьінік,— усміхнися Зазыба і пачухаў патыліцу, яўна спрабуючы гэтакім чынам зменшыць уражанне ад свае ўсмешкі. — Ведаеце, ёсць такая людская прымаўка: забілі зайца — не забілі, а шуму многа нарабілі (I. Чыгрынаў. Свае і чужынцы). Адпав. у руск.: ЧТО ВОЙНА, ГЛАВНОЕ - МАНЁВРЫ (Праст.). ЗАБІЛІ ЗАЙЦА НЕ ЗАБІЛІ, А ШУМУ МНОГА НАРАБІЛІ Гл. ЗАБІЛІ ЗАЙЦА, НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ Ж, БРАТ, ГУКУ НАРАБІЛІ. ЗГУБА НЕ ЗАГУБА Згуба, -ы, ж. Разм — Тут: страта. Загуба, -ы, ж. Разм.— Гібель, смерць. Ніякій страты нічога не вартыя ў параўнанні з жыццём. Гаворыцца, калі каго-н. напаткалі ў жыцці якія-н. непрыемнасці, страты і пад., звычайна каб падбадзёрыць яго. Набывае жартоўнае адценне, калі гэтыя страты не такія вялікія, каб вельмі зважаць на іх. Ужо другі год калгас не паспчвае з уборкай бульбы. На палях застаецца амаль чвэрць ураджаю. Хоць, як кажа прымаўка, згуба не загуба, але колькі яшчэ будзем губляць? (А. Падлескі. Новая мятла чыста мяцо). Адпав. у руск.: ГДЕ НАШЕ (наша) НЕ ПРОПАДАЛО (-а) (у знач, 'не вялікая страта, і большае гублялі'); ПОТЕРЯЛ — НЕ Ж ИЗНЬ ОТДАЛ. П а р а ў н.: АД (з) НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ (у 1 знач
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁