ЗАБІЛІ ЗАИЦА, НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ Ж, БРАТ, ГУКУ НАРАБІЛІ; у ж ы в. та к с а м а ЗАБІЛІ ЗАЙЦА - НЕ ЗАБІЛІ, А ШУМУ МНОГА НАРАБІЛІ Перафразаваныя радкі з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля" (1910—1923), дзе ў главе XVIII ("Зіма ў Парэччы") апісваецца няўдалае паляванне на зайцаў: Нідзе не бачылі зайцоў, І дзядзьку стрэліць не прыйшлося, Але пачулі ад Антося: — Забілі зайда, не забілі, Але ж, браг, гуку нарабілі. Брат, л*., толькі адз., нескл — Форма фамільярнага, сяброўскага звароту да мужчыны, юнака, хлопчыка. Паляванне ў жьпдці чалавека на Беларусі — краіне лясоў (гл. ЛІХТАРОМ ПУШЧЬІ НЕ АСВЕЦІШ) заўжцы займала важнае месца. Раней яно было і панскай забавай, і звычайным заняткам беларускага селяніна ў вольны час. Існавала шмат спосабаў палявання на розных буйных (зуброў, дзікоў, мядзведзяў, ласёў) і дробных звяроў і птушак (пра паляванне на ваўкоў гл. ВОЎК САБАКІ НЕ БАІЦЦА, АЛЕ ЗВЯГІ НЕ ЛЮ БІЦЬ): аблава, аблога, падыход, засада і інш. З XVI ст. было пашырана паляванне са стрэльбай; існавалі і іншьія прылады: пасты, сеткі, капканы, сілы. На дробных звяроў (пераважна зайцаў, гл. БАЯЗЛІВАМУ I ЗАЯЦ — ВОЎК) палявалі катлом"— паляўнічыя абкружвалі пэўны ўчастак поля і, паступова звужваючы круг, стралялі ўспуджаных зайцаў. Нярэдка сам працэс дзеяйня набывае большае значэнне, чым яго вынікі. Гаворыцца (часцей жартам), калі ацэньваюцца слабыя вынікі якой-н. справы. — Так сабе нічога не бывае, Дзяніс Яўменавіч,— бадзёра, але неяк наўмысна сказаў Манько і ляпнуў, лічы, па-сяброўску ўжо, Зазыбу па калене,— Дарэчы, Захар гаварыў, што вы са сваімі верамейкаўцамі таксама нібыта ездзілі на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁