ЗЛАЗЬ З ДАХУ, <ДЫ> НЕ ПСУЙ ГОНТАЎ (гонту)
Псаваць, незак., што.— Тут: наносіць шкоду чаму-н.
Гонты, мн. Разм.— Тое, што і гонта, -ы, ж., зб.— Дахавы матэрыял у форме невялікіх дошчачак, востра заструганых з аднаго боку і з пазам — з другога. Гонта была адным з распаўсюджаных да нядаўняга часу на Беларусі матэрыялаў для пакрыцця даху сялянскай хаты (гл. НЕ ДА ПАЦЕРАЎ, КАЛІ ХАТА ГАРЫЦЬ) разам з саломай, чаротам, драчкай. Зараз дах пакрываюць шыферам, бляхай, зрэдку дахоўкай (чарапіцай).
У прыказцы паводле народнай маралі выказана асуджэнне няўмельства, высмейваецца гультайства і няздатнасць.
Лепш кінуць справу, калі сваім удзелам ёй толькі шкодзіш.
Гаворыцца (часцей з неадабрэннем), калі хто-н. бярэцца за тое, што не здольны зрабіць.
Усім кідалася ў вочы, што Лапаткевіч і Гулік хваляваліся і, відаць, каяліся ў тым, што прынялі ўдзел у нелегальным зборы вясковых настаўнікаў. Ды адступаць не было куды, а прызнавацца ў сваёй баязні не хацелася. Настаўнікі раздзяліліся на дзве групы. ..Лабановіч са сваёю групаю адразу звярнуў у поле, каб межамі дайсці да лесу. З ім пайшлі Тукала, Гулік і Лапаткевіч.— Цягаемся немаведама дзе і чаго,— скуголіў, спатыкаючыся на межах, Сымон Лапаткевіч. — І наогул уся гэта выдумка дабром не скончыцца. — Цярпі, Грышка, карчма блізка,— развясельваў яго Тукала.— І не люблю я ў такі вясёлы, радасны дзень, каб чалавек стагнаў, нібы ў яго нясцерпна баліць зуб. Не падабаецца,— злазь з даху ды не псуй гонту! (Я. Колас. На ростанях). — Ну, а вы чаго? — спытаў у нас Скок. І мы з Санькам таксама заспявалі, дакладней кажучы, заверашчалі, хоць вушы затыкай. Першае гора ды першае гора — ой, свякруха ліха-а-я. А другое гора, а другое гора — ой, дзяціна мала-ая. На трэцім горы Скок нас з Санькам спыніў.— Ды ну вас, хлопцы,— махнуў ён рукой.— Злазце з даху, не псуйце гонтаў (Г. Сяркоў. Мы — хлопцы жывучыя). Ля бутэлек, Цёмных туй, Джыгітуй не дужа. Дый не
84 👁