Старонка 71
◀ / 266 ▶
конях туды [пад Бялынкавічы]. Значыць, усё бачылі там. Як яно? Як ваша ўражанне? Словам, раскажыце, якія вынікі ад выбуху? — Вынік,— усміхнуўся Зазыба і пачухаў патыліцу, яўна спрабуючы гэтакім чынам зменшыць уражанне ад свае ўсмешкі. — Ведаеце, ёсць такая людская прымаўка: забілі зайца — не забілі, а шуму многа нарабілі (І. Чыгрынаў. Свае і чужынцы). Адпав. у руск.: ЧТО ВОЙНА, ГЛАВНОЕ — МАНЁВРЫ (Праст.). ЗАБІЛІ ЗАЙЦА — НЕ ЗАБІЛІ, А ШУМУ МНОГА НАРАБІЛІ Гл. ЗАБІЛІ ЗАЙЦА, НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ Ж, БРАТ, ГУКУ НАРАБІЛІ. ЗГУБА НЕ ЗАГУБА Згуба, -ы, ж. Разм.— Тут: страта. Загуба, -ы, ж. Разм.— Гібель, смерць. Ніякія страты нічога не вартыя ў параўнанні з жыццём. Гаворыцца, калі каго-н. напаткалі ў жыцці якія-н. непрыемнасці, страты і пад., звычайна каб падбадзёрыць яго. Набывае жартоўнае адценне, калі гэтыя страты не такія вялікія, каб вельмі зважаць на іх. Ужо другі год калгас не паспявае з уборкай бульбы. На палях застаецца амаль чвэрць ураджаю. Хоць, як кажа прымаўка, згуба не загуба, але колькі яшчэ будзем губляць? (А. Падлескі. Новая мятла чыста мяце). Адпав. у руск.: ГДЕ НАШЕ (наша) НЕ ПРОПАДАЛО (-а) (у знач. 'не вялікая страта, і большае гублялі'); ПОТЕРЯЛ — НЕ ЖИЗНЬ ОТДАЛ. Параўн.: АД (з) НАПАСЦІ НЕ ПРАПАСЦІ (у 1 знач.).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 266 ▶