Старонка 69
◀ / 266 ▶
Славы, вядомасці прагне той, хто не здольны набыць іх уласным розумам. Гаворыцца (часцей з неадабрэннем або з іроніяй), калі разумным, вартым павагі хоча паказацца бездар. Адпав. у руск.: ЕСЛИ ГОЛОВА ПУСТА, ТО ГОЛОВЕ УМА НЕ ПРИДАДУТ МЕСТА (И. Крылов); ПУСТАЯ БОЧКА ПУЩЕ ГРЕМИТ; ПУСТОЙ КОЛОС КВЕРХУ ГОЛОВУ НОСИТ. ЕШ, ПАКУЛЬ РОТ СВЕЖ Свеж, кар. ф. прым. свежы. Есці трэба, пакуль маеш апетыт. Гаворыцца як запрашэнне частавацца. — Бацька на рабоце? — Сена возіць. Наказвала, каб не пазніўся. Сёння ж збяромся вечарам. Учора закалолі кабанчыка, ухадзіліся збольшага... — На вячэру хопіць? — пажартаваў сын.— Хопіць... Абы здароўе было есці... — Па гэтым пакуль што не плачам... — Ага, сынок: еш, пакуль рот свеж... Ты раздзявайся, а я тут скоранька пастаўлю на стол (А. Кудравец. Песня). Вядома, еш, Пакуль рот свеж, Ды не ўзялі каб Сыць і заеж. Не покуль жвеш, Датуль жывеш,— Пакуль надзею ў сэрцы Маеш (Р. Барадулін. Тварэц у таварыстве па ахове аўтарскіх правоў). Адпав. у руск.: ЕШЬ, ПОКАМЕСТ ЖИВОТ СВЕЖ (Уст.); У КОГО ЖИВОТ СВЕЖ, ТОТ ПОБОЛЬШЕ ЕШЬ. ЖЫВУЦЬ НА СВЕЦЕ ЛЮДЗІ З ВУДЫ, АЛЕ НЕ ЎСЕ І НЕ ЗАЎСЮДЫ Гл. ХОЦЬ, ПРАЎДА, ХЛЕБ ЯДУЦЬ І З ВУДЫ, АЛЕ НЕ ЎСЕ І НЕ ЗАЎСЮДЫ.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 266 ▶