Адпав. у руск.: КОГО ЧЕСТЬ (слово) НЕ БЕРЁТ, ТОГО И ПАЛКА НЕ ПРОЙМЁТ; КТО ЛЮДЕЙ НЕ СТЫДИТСЯ, ТОТ И БОГА НЕ БОИТСЯ.
ДРУГІ БАРАН — НІ "БЭ", НІ "МЯ", А ЛЮБІЦЬ ГУЧНАЕ ІМЯ
Паходзіць з байкі Кандрата Крапівы "Дыпламаваны баран" (1926):
Ў адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот;
Відаць, што галава слабая.
І вось "за дурасць гэту" яго "вучоным" празвалі "нейк на смех", а каб "двара не перабег", прывязалі на шыю "мету": "Вось,— кажуць,— і дыплом табе". Што гэта за дыплом Баран "ні мя", ні "бэ", аднак пачаў ім ганарыцца перад Кошкаю: "Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою". Кошка адказала:
Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
Другі баран — ні "бэ", ні "мя",
А любіць гучнае імя.
Другі, ліч. парад. да два.— Тут у знач. прым.: некаторы, які-н. Разм.
Баран — традыцыйны персанаж народных казак і баек, дзе заўсёды ўвасабляе тупасць і ўпартасць (у байцы К. Крапівы набывае яшчэ адну якасць — зазнайства).— Тут яшчэ (лаянк.): пра тупога, някемлівага чалавека.
Ні "бэ", ні "мя"— тое, што і ні "бэ", ні "мэ" <ні кукарэку> н е в е д а ц ь, н е р а з у м е ц ь і пад. Акал. ці ў знач. вык. (пры апушчаным дзеясл.). Праст. Неадабр.— Зусім нічога (не разумець).
Гучны, прым. Перан. — Які карыстаецца вялікай папулярнасцю, шырокавядомы.
Імя, імя і імені, н.— Тут: вядомасць, папулярнасць, слава.
83 👁