пасадзіць на покуці (на куце) значила наогул выказаць пашану і павагу. Задаволенасць або незадаволенасць чалавека жыццём залежыць перш за ўсё ад таго, які ён сам, як ставіцца да жыцця. Гаворыцца (часцей з иеадабрэннем або з іроніяй), калі каго-н. не задавальняе яго становішча ў жыцці. Ні той спагады, ні парады, ані шаны... Хіба што прыказка і суцяшала: — Добраму чалавечку добра і ў запечку, а якой благаце дрэнна й на куце... (Р. Барадулін. Мама). [Сьімонка (робіць вигляд, быццам не можа ўтрымацца на нагах, і валіцца ў самую гушчу дзяўчат)-.] — Добраму чалавечку добра і ў запечку! (В. Вольскі. Машэка). Адпав. у руск.: ХОРОШЕМУ ВСЮДУ (везде) ХОРОШО. ДОБРЫ ЧАЛАВЕК ПАБАІЦЦА І КІВА, А БЛАГІ НЕ БАІЦЦА І КІЯ Кіў, ківа, м. Разм.— Тое, што і ківок, м. Кій, -я, м.— Тут: усякая прамая тонкая палка. Кіем у беларускіх вёсках звычайна паганяюць буйную рагатую жывёлу. Добры, благі - гл. ДОБРАМУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА І Ў ЗАПЕЧКУ, А ЯКОЙ БЛАГАЦЕ ДРЭННА І НА КУЦЕ. Для аднаго чалавека дастаткова ўбачыць, што ім нехта не задаволены, а другі не ўспрымае нават і пагрозы пакарання за свае ўчынкі. Гаворыцца (часцей з иеадабрэннем), калі неабходна даць ацэнку чыіх-н. паводзін (звычайна благіх). Старыя людзі гавораць: "Добры чалавек пабаіцца і ківа, а благі не баіцца і кія". Наша агульная задача — выхаваць дзяцей добрымі людзьмі (Р. Барадулін. Варголы для дасціпнай Ланы
6 👁