Адпав. у руск.: ДОБРОЕ СЕМЯ, ДОБРОЕ И ПЛЕМЯ. П а р а ў н.: ЯКОЕ КАРЭННЕ, ТАКОЕ I НАСЕННЕ. ДОБРАМУ ЧАЛАВЕЧКУ ДОБРА I Ў ЗАПЕЧКУ, А ЯКОЙ БЛАГАЦЕ ДРЭННА I НА КУЦЕ Добры, прым — Тут: які адпавядае прынятым маралъным нормам, варты пераймання (процілеглае: благі). Чалавек, м.— Тут (я к і): асоба як увасабленне пэўных духоўных якасцей. Добра, прысл.— Тут безасаб. у знач. вык. Запечак, -чка, м. Д ы м.— Выступ печы, якім карыстаюцца як прыступкаю, узлазячы на печ (звычайна робіцда паміж печчу і сцяной). Як і парог (гл. А ПАРОГІ — ПРЭЧ З ДАРОГІ! Я. Колас), запечак у міфалагічных уяўленнях беларусаў з'яўляецца найбольш небяспечным" месцам хаты. Менавіта ў ім жыве" дамавік і іншая хатняя нечысць (гл. таксама БАГАТЫМ (багатаму) ЧОРТ ДЗЯЦЕЙ КАЛЫША). Якой — абумоўленае рытмікай і вершаваным памерам прыказкі скарачэнне няпэўн. займ, якой-небудзь". Благата, -ы, ж. Дыял,— Благі, злы чалавек. Дрэнна, прысл.— Тут безасаб. у знач. вык. Кут, -а, м.— Тут: самае пачэснае месца за сталом на noкуці. Покуць (пачэсны кут) — найбольш шаноўнае месца ў сялянскай хаде (гл. НЕ ДА ПАЦЕРАЎ, КАЛІ ХАТА ГАРЫЦЬ), асвечанае ўстойлівай традыцыяй духоўнага жыцця. Раней яна выконвала важную ролю ў паўсядзённых звычаях і абрадах. На покуці развешваліся абразы, убраныя ўзорнымі рушнікамі, пучкі асвечаных каласоў і траў. Покуць размяшчалася па дыяганалі ад печы. Гэты звычай адпавядаў народным уяўленням пра структуру сусвету. Покуць сімвалічна атаясамлівалася з Усходам і Поўднем, у той час як процілеглы кут (дзе стаяла печ) — з Захадам і Поўначчу. На покуці звычайна стаяў засланы абрусам стол, за якім спачатку займаў месца гаспадар, каля яго пасладоўна па старшынству іншыя члены сям'і. Гэта было месца і для паважаных гасцей. Дарэчы
Дадатковыя словы
зяўляецца, сямі
6 👁