міць карову, але зімой аб гэтым усе яго думкі. Назапашанага сена не заўсёды хапає. Раней у перыяд бяскорміцы (звычайна ранняй вясной) нават раскрывалі на корм карове саламяныя стрэхі хлявоў, а то і хат. Але з гэтым не лічыліся, бо страта каровы-карміцелькі" была значна горшай. Страціўшы нешта дарагое, каштоўнае, вялікае, няма сэнсу перажываць з-за дробязі. Гаворыцца, калі ўжо нешта здарылася, і таму дарэмна шкадаваць аб чым-н. Дзе сякуць, там лятуць шчэпкі проч, Соладка ці горка; Дзе прапала кароўка за ноч,— Прападай вяроўка (Я. Купала. З угодкавых настрояў). [Юзік:] — Нічагуткі не пужайцеся. Усяк бывае, і жабрак пану грош кідае. (Налівае.) Піце. Дзе наша не прападала. Прапала вяроўка, прападай кароўка. Хоць у мяне дык наадварот, прапала кароўка, прападай вяроўка (JI. Родзевіч. Блуднікі). Адпав. у руск.: ПРОПАЛ КОНЬ, ТАК И СЕДЛО (дугу) В ОГОНЬ; СНЯВШ И ГОЛОВУ, ПО ВОЛОСАМ НЕ ПЛАЧУТ; УКРАЛИ ТОПОР, ТАК И ТОПОРИЩ Е В ПЕЧЬ. ДОБРАЕ КАРЭННЕ, ДОБРАЕ I НАСЕННЕ Карэнне, -я, п., зб. Ужыв. у прык. Перан. Тут: тое, што і корань, м., мн. карані. Перан. Разм,— Пачатак пакалення; род. Насенне, -я, н. Перан. Разм.— Нашчадкі каго-н. У добрых бацькоў звычайна добрыя дзеці. Гаворыцца, калі трэба падкрэсліць нешта станоўчае, атрыманае ў спадчыну або набытае ў адпаведным асяроддзі. У прэсавым больш чым дзе паяўлялася вынаходнікаў і рацыяналізатараў, з прэсавага выходзілі кемныя хлопцы і на майстроў, і на начальнікаў іншых цэхаў... Многія хвалілі яго [Івана Тарасавіча] як вопытнага арганізатара і спецыяліста, а наконт выхаванцаў казалі: "Добрае карэнне, добрае і насенне" (М. Гроднеў. Салодкі боль
8 👁