Што падабаецца аднаму, тое можа быць не даспгадобы каму-н. другому. Гаворыцца, калі хто-н. у адносінах да чаго-н. прытрымліваецца сваіх поглядаў, ацэнак, меркаванняў, зыходзячы з уласнага вопыту, густаў, звычак і пад., не пагаджаецца ні з кім іншым; а таксама калі няма паразумення паміж бацькамі і дзецьмі, наогул паміж пакаленнямі. І ў кожнага верша ёсць свой лёс, пра кожны можна ўспамянуць нешта, выцягнуць тое валаконца, з якога завязаўся першы радок. Але ці варта рабіць гэта? Дзеду міла, а ўнуку гніла (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе). Адпав. у руск.: ЕФРЕМ ЛЮ БИТ ХРЕН, А ФЕДЬКА РЕДЬКУ; КТО ЛЮ БИТ ДЕНЬГИ КОПИТЬ, А КТО БРЮХО РАСТИТЬ; КТО ЛЮ БИТ ПОПА, КТО ПОПАДЬЮ, А КТО ПОПОВУ ДОЧКУ; КТО ЛЮ БИТ СИТЕЦ ПОЛОСАТЫЙ, А КТО НАРОД НОСАТЫЙ; НА ВКУС И НА ЦВЕТ ТОВАРИЩА НЕТ; НА ВКУС, НА ЦВЕТ ОБРАЗЦА НЕТ; У ВСЯКОГО СВОЙ ВКУС: КТО ЛЮ БИТ АРБУЗ, А КТО СВИНОЙ ХРЯЩ ИК. ДЗЕ ПРАПАЛА КАРОУКА, ТАМ ПРАПАДАЙ ВЯРОЎКА Прапасці, зак — Тут: загінуць, здохнуць (пра скаціну). Прападаць, незак. да прапасці, зак.— Тут: знікнуць страціцца. Найбольшае значэнне ў сялянскай гаспадарцы маюць карова і конь (гл. ВЯЛІКАМУ КАНЮ - ВЯЛІКІ ХАМУТ; КАНЮ Ш ЫНА — КАНЮ СІЛА). Добрая на малако карова азначае для сялянскай сям'і дастатак у ежы (асабліва для дзяцей), бо малако і малочныя прадукгы, як і хлеб (гл. ЧАЛАВЕК ЕСЦЬ ХЛЕБ ТРАЯКІ: ЧОРНЫ, БЕЛЫ І НІЯКІ), здаўна складаюць аснову харчавання селяніна. Кожны сапраўдны гаспадар імкнецца добра даглядаць сваю карову: у час карміць, паіць, выганяць як мага раней на пашу. Карову нельга біць. Калі карова цельная, існує цэлы шэраг правіл яе догляду. Летам селянін звычайна не мае клопатаў, як пракар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі, тэта
6 👁