заганы, засцерагаюць ад памылак: у яго на вербе йгрушкі; спадзяваўся мядзведзь на мёд — і не еўшы спаць лёг; улезеш у нерат — ні назад, ні наперад; да пары збан ваду носіць (М. Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры). Адпав. у руск.: НЕ ВСЁ КВАСУ ИГРАТЬ: ЧАС ПРИДЁТ И КВАС ДОЙДЁТ; НИЧТО НЕ ВЕЧНО ПОД ЛУНОЮ (Н. Карамзин). б) Гаворыцца (часцей з неадабрэннем), калі хто-н. утойвае. свае не самыя лепшыя намсры, учынкі, спадзяецца на тое, што ніколі не будзе выкрыты. О, так, мае вы — для паказу — Празаікі і песняры! Народ пакліча да адказу,— Ваду збан носіць да пары (Я. Купала. На тэму крытыкі і самакрытыкі). Партызаны падвялі Пясецкага, у яго былі звязаны назад рукі. Ён увесь калаціўся ад страху, з-пад ілба паглядаючы то на каморыга, то на народ.— Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан паб'ецца,— гаварыў Гарашчэня. — Дзе ж вы яго ўзялі? (І. Гурскі. Лясныя салдаты). — А я быў бы брыгадзірам, і ўсё было б у парадку,— рыжы смачна плюнуў на дарогу.— Ты і так як брыгадзір — што скажаш, то так мы і робім,— меншы засмяяўся.— Цябе Мяцельскі добра ведае,— А што ён такое ведае? — Што рукі ў цябе не толькі рабочыя, але і доўгія.— Бо сам доўті, таму і рукі доўгія. А ты маленькі, а рукі ў цябе за мае не карацейшыя.— Гэта ты так думаєш, а другія не. На мяне ніхто пальцам не кіўне,— Да пары збанок ваду носіць (А. Жук. Белым снегам). Адпав. у руск.: ДО ПОРЫ ВЁДРА ВОДУ НОСЯТ; ДО ПОРЫ КУВШ ИН ПО ВОДУ ХОДИТ; СКОЛЬКО ВЕРЁВКУ (верёвочку) НИ ВИТЬ, А КОНЦУ (кончику) БЫТЬ. ДЗЕДУ MIJ1A, А ЎНУКУ ГНІЛА Міла, кар. ф. прым. мілы,— Тут: дарагі, блізкі сэрцу; даспадобы. Гніла, кар. ф. прым. гнілы. Перан.— Састарэлы, непрыгодны; не даспадобы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

камбрыга, пабецца
5 👁