Гаворыцца, калі хто-н. трапіў у цяжкае матэрыяльнае становішча, каб падбадзёрыць яго; або калі трэба падкрэсліць незалежнасць чалавечых якасцей каго-н. ад яго дабрабыту. У гэтых дробязях", у гэтай "проста непрактычнасці" мне бачыцца яшчэ адна маладая ды паэтычная рыса характару [Алеся Адамовіча]. Грошы ёсць — грошай няма — мы самі золата — так жа ў народзе гаворыцца (Я. Брыль. Алесь Адамовіч). Адпав. у руск.: БЕДНОСТЬ НЕ ПОРОК; И БЕЗ ГРОША САМА ХОРОША; НИЩ ЕТА НЕ ОТНИМАЕТ НИ ЧЕСТИ, НИ УМА; ТОТ БОГАТ, КТО САМ СЕБЕ РАД. ДА ПАРЫ' ЗБАН (збанок) ВАДУ НО СІЦЬ: ВУШКА АДАРВЕЦЦА І ЗБАН ПАБ'ЕЦЦА Да пары. Акал. Ужыв. у прык., скарачэнне фразеал. тоеснага знач. "да пары да часу". Акал. Разм,— Пакуль што, часова; да якога-н. тэрміну. Збан — высокая, пераважна паліваная гліняная пасудзіна, мае пукатыя бакі, цыліндрычнае горла, літок і ручку; часта ўпрыгожваецца раслінным або геаметрычным арнаментам. На Беларусі збан як прадмет хатняга ўжытку шырока пашыраны з XVI ст. У беларускіх вёсках да цяперашняга часу збаны выкарыстоўваюдца для захоўвання вады, малака, квасу і пад. Збан, як і наогул любы гліняны выраб, не надта моцны і даўгавечны ў карыстанні. Збанком звычайна называюць невялікі збан. Вушка, -а, н. Разм.— Тут: частка прадмета, за якую бяруцца рукой пры карыстанні, ручка. Усё мае свой канец. а) Гаворыцца, калі хто-н. лічыць што-н. вечным, нязменным каб падбадзёрыць яго або перасцерагчы ад памылак. — Нічога, Юраська! Супакойся! Да пары збан ваду но сіць... Пойдзе твая справа на лад. Недарма за яе Несцерка ўзяўся! (В. Вольскі. Несцерка). Прыказкамі высмейваюць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пабецца
5 👁