Кароста, -ы, ж.— Тут: гнойныя струпы пры захворванні каростай (заразнай хваробай с куры ў чалавека і жывёл, якая суправаджаецца моцным свербам і раней даволі цяжка вылечвалася). Сорам, -у, м. Разм.— Ганьба. Сорам сам па сабе з'яўляецца не такім ужо нясцерпным, як гэта можа здавацца. Гаворыцца, калі хто-н. вымушаны або не баіцца перажыць ганьбу, дакоры сумлення ці іншыя непрыемныя пачуцці (часцей за ўсё дзеля досягнення сваёй мэты). Багата што перамянілася ў Глушаковым жыцці за нейкія два гады. Далёкім, нікчэмна-дурным здаваўся яму цяпер той час, калі ён кіпеў люта, што абрэзалі трохі зямлі. То быў толькі пачатак; з таго часу жыццё не раз і не два пляскала ў гразь яшчэ ці даўно самага паважанага, самага моцнага — можна сказаць, самага магутнага ў Куранях — гаспадара. І каб пляскала ў гразь адно, то яшчэ нічога: гразь — не кароста, сорам — не дым; а то ж падразала пад корань, скручвала вяроўкамі ногі, заціскала вузел на шыі... (І. Мележ. Подых навальніцы). Адпав. у руск.: СТЫД НЕ ВЕК ТЕРПЕТЬ, А Ж ИЗНЬ НЕ ЧАС ЖИТЬ; СТЫД НЕ ДЫМ, ГЛАЗА НЕ ВЫЕСТ (не ест). ГРОІПЫ ЁСЦЬ - ГРОІПАЙ н я м а ', мы с а м і з о л а т а Мьі, займ. асаб., 1-я ас. ми., адз. я.— Тут у знач, наз., нескл. Абазначае ўсведамленне чалавекам уласнай сутнасці, самога сябе ў акаляючым свеце. Золата, -а, н — Тут: тое (той), што (хто) вылучаецца добрай якасцю, вартасцю. Незалежна ад таго, наколькі ён заможны, кожны чалавек сам па сабе має вялікую каштоўнасць у свеце, павінен з годнасцю ставіцца да сябе
Дадатковыя словы
зяўляецца
8 👁