Што падабаецца аднаму, тое можа быць не даспадобы каму-н. другому.
Гаворыцца, калі хто-н. у адносінах да чаго-н. прытрымліваецца сваіх поглядаў, ацэнак, меркаванняў, зыходзячы з уласнага вопыту, густаў, звычак і пад., не пагаджаецца ні з кім іншым; а таксама калі няма паразумення паміж бацькамі і дзецьмі, наогул паміж пакаленнямі.
І ў кожнага верша ёсць свой лёс, пра кожны можна ўспамянуць нешта, выцягнуць тое валаконца, з якога завязаўся першы радок. Але ці варта рабіць гэта? Дзеду міла, а ўнуку гніла (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе).
Адпав. у руск.: ЕФРЕМ ЛЮБИТ ХРЕН, А ФЕДЬКА — РЕДЬКУ; КТО ЛЮБИТ ДЕНЬГИ КОПИТЬ, А КТО БРЮХО РАСТИТЬ; КТО ЛЮБИТ ПОПА, КТО ПОПАДЬЮ, А КТО ПОПОВУ ДОЧКУ; КТО ЛЮБИТ СИТЕЦ ПОЛОСАТЫЙ, А КТО НАРОД НОСАТЫЙ; НА ВКУС И НА ЦВЕТ ТОВАРИЩА НЕТ; НА ВКУС, НА ЦВЕТ ОБРАЗЦА НЕТ; У ВСЯКОГО СВОЙ ВКУС: КТО ЛЮБИТ АРБУЗ, А КТО СВИНОЙ ХРЯЩИК.
<ДЗЕ> ПРАПАЛА КАРОЎКА, <ТАМ> ПРАПАДАЙ ВЯРОЎКА
Прапасці, зак.— Тут: загінуць, здохнуць (пра скаціну).
Прападаць, незак. да прапасці, зак.— Тут: знікнуць страціцца.
Найбольшае значэнне ў сялянскай гаспадарцы маюць карова і конь (гл. ВЯЛІКАМУ КАНЮ — ВЯЛІКІ ХАМУТ; КАНЮШЫНА — КАНЮ СІЛА). Добрая на малако карова азначае для сялянскай сям'і дастатак у ежы (асабліва для дзяцей), бо малако і малочныя прадукты, як і хлеб (гл. ЧАЛАВЕК ЕСЦЬ ХЛЕБ ТРАЯКІ: ЧОРНЫ, БЕЛЫ І НІЯКІ), здаўна складаюць аснову харчавання селяніна. Кожны сапраўдны гаспадар імкнецца добра даглядаць сваю карову: у час карміць, паіць, выганяць як мага раней на пашу. Карову нельга біць. Калі карова цельная, існуе цэлы шэраг правіл яе догляду. Летам селянін звычайна не мае клопатаў, як пракар
79 👁