ГАЛОТА ХОЦЬ У БАЛОТА Галота, -ы, ж. Разм — Тут (зб): беднякі, бедната. Балота — нізкае багністае месца, звычайна са стаячай вацой і вільгацелюбівай расліннасцю. На Беларусі балоты складаюць даволі значную частку яе ландшафту, таму Беларусь здаўна характарызавалася як "краіна балот і лясоў". У нашай рэспубліцы каля сямі тысяч вялікіх і малых балот, найбольшая колькасць якіх знаходзіцца на Палессі. У апошні час вядзецца асушэнне балот, яны ператвараюцца ў палі, на іх месцы здабываюць торф на ўгнаенне і паліва і інш. Раней балоты для большай часткі насельніцтва Беларусі былі глухім і гібельным месцам, лічыліся, паводле народных паданняў, прытулкам нячыстай сілы. Балота ў народнай свядомасці сімвалізавала нават само царства Д 'ябла. Паводле старажытных павер'яў, ён са сваімі анёламі пасля няўдалага паўстання супраць Бога былі скінуты з неба на зямлю, дзе трапілі ў балота, лес, поле, паселішчы людзей. Тыя з іх, ш то'трапілі ў балота, найбольш варожа ставяцца да чалавека. (Гл. ЧЫМ ЧОРТ НЕ АРАЎ, ТЫМ I СЕЯЦЬ НЕ СТАЎ.) Калі чалавеку няма чаго губляць, то яму нічога не каштуе адважыцца на ўсё, нават на рызыку. Гаворыцца (часцей з іроніяй або жартам), калі хто-н. прымае якое-н. рашэнне (звычайна смелае) або ўжо нешта зрабіў. Зося крыху памаўчала, потым адказала: — Не ведаю, вось Волькі Ярмалаішкі чакаю,— А з ёю да Ліня пойдзеце? Зося паглядзела на мацеру.— Хто яго ведае. Як мама дазволіць. Далекавата, але парадзімся з Волькаю,— Ой, чаму: і маці пусціць, і Волька захоча. Прыходзьце, прыйдзем туды і мы: я, Сёмка і Рыгор; Гэля таксама казала, што прыйдзе,— Вы пусціце яе к Ліню, цётка? — запытаў ён Марту,— Чаму не, галота хоць у балота,— адказала тая з іроніяй (Ц. Гартны. Сокі цаліны). Адпав. у руск.: ГОЛЫЙ, ЧТО СВЯТОЙ, БЕДЫ НЕ БОИТСЯ
Дадатковыя словы
паверяў, тотрапілі
9 👁