прычасанаю галавою з карычневым грэбенем вышай куклы (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). Адпав. у руск.: ВРИ, ВРИ, ДА НЕ ЗАВИРАЙСЯ; ГОВОРИ, ДА МЕРУ ЗНАЙ; ПОСЛУШАЙ, ВРИ, ДА ЗНАЙ ЖЕ МЕРУ (А. Грибоедов). ГАЛОДНЫ ГАЛОДНАМУ СПАГАДАЕ, А НАЕУСЯВОЧЫ ЗАПЛЮШЧЫЎ Галодны, прым.— Тут у знач. наз., -ага, м. Вочы заплюшчваюцца ў к а г о н а ш т о. — Хто-н. знарок не заўважае чаго-н. У прыказцы, паводле народнай маралі, асуджаецца самазадаволенасць, нячуласць да іншых таго, хто сам калісьці трапляў у бяду, шукаў заступніцтва і дапамогі. Чалавек з разумением ставіцца да праблем другога чалавека, пакуль знаходзіцца у аднолькавым з ім становішчы. Гаворыцца (часцей з неадабрэннем), калі хто-н. не зважає на патрэбы каго-н. іншага, хоць сам іх добра ведае па ўласным вопыце. Цётка Arana, нашто ўжо душа лагодная, хоць да раны прыкладай, і то прыгадала даўнюю крыўду.— Тады унь, напрадвесні, мусіць, трэці год ад вайны, на ферме ні сянінкі, ні саломінкі — ні каліўца, свае пуні падмялі, стрэхі дзёрлі на сечку... А іх каровы па поўніцы жэрлі. Хоць бы латачку далі! Хай бы пазычылі! — Галодны галоднаму спагадае, а наеўся — вочы заплюшчыў,— разважліва — не па гадах — зазначыла Нздзя (М. Клебановіч. Заручыны). Адпав. у руск.: ИЗБЫЛ НУЖДУ, ЗАБЫЛ И ДРУЖБУ; СЫТЫЙ ГОЛОДНОГО НЕ РАЗУМЕЕТ; СЫТЫЙ ГОЛОДНОМУ НЕ ТОВАРИЩ
7 👁