Светка так глыбока засела табе ў душу? (У. Дамашэвіч. Німфа). Адпав. у руск.: ВОЛЬНОМУ ВОЛЯ, СПАСЁННОМУ РАЙ; КАЖДЫЙ ПО-СВОЕМУ С УМА СХОДИТ (Праст.). ВОЎК САБАКІ НЕ БАІЦЦА, АЛЕ ЗВЯГІ НЕ ЛЮБІЦЬ; у ж ы в. та к с а м а НЕ САБАКА СТРАіІІНЫ ВОЎКУ, А ЯГО ЗВЯГА Воўк — гл. БАЯЗЛІВАМУ I ЗАЯЦ — ВОЎК. (Гл. таксама ПРА ВОЎКА ПАМОЎКА (размова), А ВОЎК I САМ ТУТ (у хатку).) Сабака, -і, м. П а р а ў н. у руск.: собака, ж. Звяга, -і, ж. Разм.— Надакучлівы брэх сабакі. Звычайна пры паляванні на ваўкоў паляўнічыя ідуць доўгай шарэнгай, насустрач ёй сабакі заганяюць ваўкоў. Палохацца прымушае не столькі тое, чаго сапраўды трэба сцерагчыся, колькі нейкае яго праяўленне, само па сабе зусім не страшнае. Гаворыцца, калі каго-н. выводзяцъ з раўнавагі тыя ці іншыя занадта надакучлівыя дробязі ў жыцці, чыя-н. дакучлівасць або ўскосныя праяўленпі магнымай небяспекі. У Амяльяна былі свае прычыны непакоіцца з-за жонкі, але ён не выказаў іх і толькі заўважыў: — Ну, чаго там баяцца бабы? — Не сабака страшны воўку, а яго звяга. Разумеет, сынку?.. (Я. Колас. На "святой зямлі5'). — Адно, брат, тут: старацца трэба Прыдбаць сваю скарынку хлеба, Бо людзі кажуць: "Хлеб служачы Не надта добры хлеб,— сабачы!" I не сабака стращан воўку, Калі прыйшлося сказаць к слоў. ку, Мой пане-браце, мой Марцяга, А непрыемна яго звяга! — Яшчэ крыху паразважалі І трохі злосць сваю сагналі, Марцін пайшоў, сіле для пана Было яшчэ крыху дадана Не вельмі добрых пажаданняў I пацер розных, і літанняў, Але дабра, палёгкі,. толку Не прыбыло з таго й на голку (Я. Колас. Новая зямля). Праўду людзі кажуць: воўк сабакі не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
6 👁