баіцца, але звягі не любіць. Ёсць у майго суседа сабачанё — ну, каб яно нечага здохла!.. Чалавек сустрэнецца — да чалавека прыстане смалою; фурманка едзе — каню пад ногі кідаецца, барбос ля варот стаіць такі, што яму гэтага сабачаняці на адзін зуб, а яно вышчараецца і да барбоса лезе (К. Крапіва. Сабачанё). ВУЧНСЯ, НЯБОЖА, ВУЧЭННЕ ПАМОЖА Паходзіць з верша Янкі Купалы "Вучыся, нябожа" (1907); Вучыся, нябожа, вучэнне паможа Змагацца з нядоляй, няволяй... Нябож, -а, нябожа, -ы, м. Разм — Ласкавы або спачувальны зварот да малодшага па гадах. Вучэнне, -я, н,— Тут: тое, што і навука — гл. БЕЗ НАВУК, ЯК БЕЗ РУК. Старайся вучыцца, набывай веды і станеш сапраўдным чалавекам. Гаворыцца (звычайна як наказ ці парада каму-н.), калі трэба падкрэсліць карысць адукаванасці, немагчымасць дасягнуцъ без яе высокай мэты ў жыцці. У Заходняй Беларусі з вялікай сіпай выявіліся якасці Янкі Купалы як асветніка. На яго творах вучыліся чытаць і выхоўваліся дзеці і дарослыя. Верш "Вучыся, нябожа" разбудзіў цягу да асветы многіх тысяч людзей. Ён здаваўся як бы адмыслова напісаным для Заходняй Беларусі (В. Таўлай. Творчасць Янкі Купалы..). Адпав. у руск.: ГРАМОТЕ УЧИТЬСЯ - ВСЕГДА ПРИГОДИТСЯ; КТО ГРАМОТЕ ГОРАЗД, ТОМУ НЕ ПРОПАСТЬ; СЧАСТЬЕ ТОТ ДОБЫВАЕТ, КТО УМА УЧЕНЬЕМ НАБИРАЕТ; УЧЕНЬЕ СВЕТ, А НЕУЧЕНЬЕ ТЬМА; УЧИТЬСЯ ВСЕГДА ПРИГОДИТЬСЯ. П а р а ў н.: БЕЗ НАВУК, ЯК БЕЗ РУК
6 👁