не горш, чым тут,— Эге, не гавары, брат, відаць пана па халяўках (Р. Мурашка. Сын). Адпав. у руск.: ВИДНА (видно) ПТИЦА (птицу, сокола) ПО ПОЛЁТУ; ЗНАТЬ (ввдать) ПТИЦУ (сову) ПО ПОЛЁТУ; ПО Щ ЕТИНКЕ ВИДНА СВИНКА. ВОЛЬНАМУ - ВОЛЯ, А ШАЛЁНАМУ - ПОЛЕ Вольны, прым.— Тут у знач. наз., -нага, м. Шалёны, прым.— Тут у знач. наз., -нага, м. П а р а ў н. з фразеал. "вольнаму воля". Выкл. Разм — Як сабе хочаш. Прыказка вядома з часоў прыгону на Беларусі. Першая прыказкавая частка ўяўляе сабой фармулёўку заканадаўча зацверджанага права вольнага, непрыгоннага чалавека мець свабоду дзеяння, пераходзіць, пераязджаць з месца на месца. У другой частцы прыказкі сувязь шалёнага, вар'ята з полем мае глыбокія міфалагічныя карані. Ва ўсходнеславянскім фальклоры выхад "у поле" сімвалізуе выхад у свет смерці. Дарэчы, менавіта "ў чыстае поле" выходзяць на смяротны паядынак былінныя волаты. Сярод людзей чалавек з неўнармаванай псіхікай таксама лічыўся прыналежным свету смерці. Кожны з'яўляецца свабодным у сваіх волевыяўленнях, але калі апошнія супярэчаць цвярозаму розуму, такому чалавеку няма месца сярод людзей. Гаворыцца, калі хто-н. пачынае рабіць па-свойму, не зважає на слушныя меркаванні іншых або на агульнапрынятыя нормы жыцця. — Як загадає ўлада пайсці ў калгас, дык і пойдуць усе... — А як не загадає?.. Як тады?.. — Як хто захоча.. Вольнаму воля... — А шалёнаму поле?.. (М. Зарэцкі. Вязьмо). Довад быў мізэрны, але Ляхоўскі стараўся хоць за гэтым схаваць сваю разгубленасць.— Значыць, падслухоўваць, як ты кажаш, несумленна, а называць імёны праз сон — гэта нічога? — Гэта ж у сне, дурніца. Сны могуць быць усякія, тут нічога не зробіш.— Я разумею, вольнаму воля, але чаму
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варята, зяўляецца
7 👁