ВІДАЦЬ ПАНА ПА ХАЛЯВАХ (па халяўках) Пан, -а, м. Разм,— Пра чалавека, які імкнецца набьщь знешні выгляд, звьічкі і пад., уласцівыя пану (асобе з лрывілеяваных слаёў грамадства). Халява, -ы, ж.— Тут: частка бота, якая закрывав нагу ад ступні да калена. П а р а ў н. з фразеал. "в і д а ць (в і д н а) пана па халявах (па халяўках)". Компонент бєзасаб. вык. Разм. Часта неадабр.— (Відаць) па знешнасці, паводзінах, справах, што за чалавек. Прыказка ўзнікла ў тыя часы, калі Беларусь (як этнічная тэрыторыя) уваходзіла ў склад Рэчы Паспалітай (XVI—XVIII стст.). Тады польскія паны абувалі каляровыя саф'янавыя боты. Іх пасля даношвалі слугі, прышыўшы да каляровых халяў чорныя галоўкі, зробленыя з грубай скуры, і гэтым вылучаліся сярод іншых людзей. У прыказцы яскрава адлюстравана стаўленне простата люду да фанабэрыстай панскай чэлядзі. Пазнаць, што за чалавек хто-н., заўжды вельмі проста па яго манеры жыць. Гаворыцца (часцей з асуджэннем або з іроніяй), калі ў знешнасці, паводзінах, учинках, меркаваннях і пад. каго-н. выяўляецца сапраўдная сутнасць яго хароктару, погяядаў, адносін да каго- ці чаго-н. [Ігнат:] — 3 вашага дому дарога ў мяне адна — у вір галавой. [Бабка:] — О, сказаў, як пугавішчам высмаліў. Адразу відаць пана па халявах (У. Галубок. Ветрагоньх). — Відаць пана па халявах,— кідае ў адрас аўгара Канстанцін Міхайлавіч,— Чуєш, які пах з яго творыка верне? (М. Лужанін. Колас расказвае пра сябе). Ля запрэжанага воза стаяў бедна апрануты сєлянін. Незнаемы запытаўся: — Ці здалёк, дзядзька? — А не вельмі... Ш то хацелі, паночку? — Не гукай мяне панам, бо я такі самьх, як і ты,— ціха адказаў ён,— 3 Амерыкі я прыехаў, бацькоў старых паглядзець, як маюцца.— О-о-о, браток ты мой... Мусіць жа, добра жыць там, у гэтай Амерыцы? — Не так, каб ужо вельмі добра, ды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сафянавыя
5 👁