Ну, бывайце здаровы, жывіце багата! Хутка мы пабачымся з вамі (А. Кудравец. Першая зіма). Адпав. у руск.: ВСЕГО ХОРОШЕГО (доброго); ВСЕХ БЛАГ; СЧАСТЛИВО ОСТАВАТЬСЯ. БАРОНА 3 КУСТА' А ПЯЦЬ НА КУСТ Барона — на Беларусі шматлікая аселая птушка. Вароны пазбягаюць вялікіх глухіх лясоў, заўсёды (асабліва зімой) трымаюцца бліжэй да чалавечага жылля, каб мець лёгкадаступны корм у выглядзе харчовых адкідаў. Іх звычайна шмат каля сметнікаў, вакол якіх у спадзяванні чым-небудзь пажывіцца збіраецца нярэдка даволі вялікая колькасць птушак. На кожнае вызваленае месца заўжды знойдзецца шмат ахвотнікаў заняць яго. Гаворыцца, калі хто-н. імкнецца дамагчыся або не страціць пэўнай службы ці пасады, ад якой залежыць яго дабрабыт ці наогул пражытак. — Паедзем, татачка, у Парэчча! Ось там грыбоў паназбіраю! Ой, іх збіраць ахвоту маю! — Схапіўся Костуська і скача, А маці з гора чуць не плача,— Згараць яны няхай з грыбамі! Але ці будзе хлеб, часамі? — Антось пытае ўжо сярдзіта: — А колькі там пасеем жыта? Зямлі, як бабе старой сесці. Папробуй, сядзь на гэтым месце... — А дзе ты дзенешся? і сядзеш! Нічога, браце, не парадзіш.— Яму, як выпіў, гора мала! — На бацьку маці зноў напала.— А мне, ты думаєш, салодка? Ды справа проста і каротка: Не будзеш ты з ляснічым спорыць, Рабі вось тое, што гаворыцъ. А не — йдзі вон: варона з куста, А пяць на куст, бо хлеба луста Нялёгка усім, брат, дастаецца. Пустым той кут не астанецца: Не будзе нас — другі там сядзе, І не зважаючы, не глядзя, Якое месца і выгода (Я. Колас. Новая зямля). Адпав. у руск.: СВЯТО МЕСТО ПУСТО НЕ БЫВАЕТ. Гл. САРОКА З КОЛА - ДЗЕСЯЦЬ НА КОЛ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁