рых чалавечых сгіраў (М. Мішчанчук. Ёсць у паэта свой аблог цалінны). БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ, Ж Ы ВІЦЕ БАГАТА Паходзіць з верша Адама Русака "Бывайце здаровы" (1936): Бывайце здаровы, Жывіце багата, Ужо ж мы паедзем Дадому, дахаты. Ў зялёиай дуброве Мы начавацъ будзем, А ьашае ласкі Павек не забудзем. У пачатку творчага шляху А. Русак не ставіў мэты пісаць песні, але кампазітары самі звярталі ўвагу на ягоныя вершы, ствараючы да іх музыку. Паступова ён стаў прафесійным паэтам-песеннікам. Радзіма, жыццё і праца свайго народа, яго гасціннасць і шчырасць услаўляюцца ў вершах паэта. Для іх характерны светлыя фарбы, мажорнае гучанне і лёгкі смутак, напеўнасць і прастата, гумар і вобразнасць, вельмі блізкая да фальклору. Песня на яго словы "Бывайце здаровы" (музыка 1. Любана) стала народная, вядомай далёка за межамі Беларусі. Першай яе выканаўцай была выдатная беларуская спявачка Л. Александроўская. Бывай (-це) здароў (-ва, -вы). Выкп. Разм.— Развітальны зварот з добрымі пажэданнямі; да пабачэння. П а р а ў н. з фразеал. "будзьце здаровы". Выкл. Разм.— Застольны зварот з добрымі пажаданнямі перад частаваннем віном, гарэлкай. П а р а ў н. таксама з фразеал. "жывіце здаровыя (здаровенькія)". Bum. Разм,— Развітальнае пажаданне. Хай не закрануць нікога ніякія непрыемнасці, нягоды і пад. Гаворыцца (звычайна як добразьічлівае пажаданне), калі ветліва развітваюцца з кім-н. або (з іроніяй) калі пакідцюць каго-н. з номерам больш ніїсолі не бачыцца
7 👁