СМ ЕРЦЬ ЗА СМЕРЦЬ). Акрамя таго, пасля вайны савецкі ўрад зноў, ужо цяпер назаўсёды, перадаў Полыдчы частку беларускай этнічнай тэрыторыі — Беластоцкую вобласць і тры раёны Брэсцкай вобласці. Пасля кароткачасовага пасляваеннага перыяду т.зв. "другой беларусізацыі" ўзмацнілася русіфікатарская палітыка, якая прывяла да таго, што на ўзроўні масавай свядомасці руская культура пачала ўспрымацца як сапраўдная" ў параўнанні з вясковай" беларускай. Гэта разам са стратай роднай мовы, якая знікла нават з хатняга ўжытку ў большасці беларусаў, выклікала адчужанасць ад нацыянальнай мастацкай культуры. Беларуси дэмакратычны рух, які актывізаваўся ў сярэдзіне 1980-х гг., з 'явіўся галоўнаіі праявай новай хвалі нацыянальнага адраджэння. Распад СССР канчаткова замацаваў за Рэспублікай Беларусь статус незалежнасці. Узніклі новыя ўмовы для пераадолення вынікаў этнічнага крызісу беларускага народа, які, нягледзячы на надзвычай неспрыяльны гістарычны лёс, ніколі не страчваў пачуццё этнічнай і нацыянальнай годнасці. Ніякі вораг не зможа пакарыць беларускі народ, які нават у самы цяжкі час не губляе веры ў светлую будучыню сваёй Радзімы. Гаворыцца (звычайна з асаблівай узнёсласцю) як заклік самааддана працаваць на карысць сваёй Радзімы, свайго народа; а таксама, калі трэба падкрэсліць, што праца сейбіта была і будзе вечнай, як і сам народ. У баладзе [Ул. Паўлава "Ля ваенных перапраў"] араты выклікае агонь на сябе. Ён гіне за спрадвечнай працай, каб жылі іншыя. Нават у апошні момант ён бароніць на зямлі жывое. Ён прымае на сябе ўдар страшэннай сілы, каб была палёгка іншым. У свядомасці міжволі ўспыхваюць асацыяцыі: Купалаў Курган" і панчанкаўская балада "Сэрца і крыж", тое ж неўміручае ў грандыёзным філасофскім развароце. 3 гэтай вялікай ідэі праца сейбіта была і будзе вечнай, як і сам народ, і Броўкава ваенных год "Будзем сеяць, беларусы!". "Будзем сеяць!"— і сеялі, на мяжы жыцця і смерці, сеялі, каб хоць адно імгненне пажыць высокім і гордым адчуванНем далучанасці да доб
5 👁