XVIII стагодцзі былі найболей цяжкімі і складанымі ў гісторыі беларусаў. Шматлікія войны прывялі да заняпаду Рэчы Паспалітай (федэратыўнай дзяржавы, якая складалася з Полылчы і Вялікага Княства Літоўскага). Змяншэнне колькасці карэннага насельніцтва Беларусі (у час Руска-польскай вайны 1654—1667 гг.— удвая, а ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гг.— на адну трэць), амаль пагалоўная паланізацыя беларускай шляхты адмоўна адбіліся на характары этнічнага развіцця беларусаў. Захаванню традыцыйных этнавызначальных прыкмет (мовы, культуры, самасвядомасці) на той час беларуская культура абавязана ў асноўным сялянству і дробнай шляхце, а таксама асобным дзеячам навукі, мастацтва, асветы. Драматычныя падзеі апошняй трэці XVIII ст. шмат у чым прадвызначылі далейшы лёс беларусаў. Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.) пракгычна ўся этнічная тэрыторыя беларусаў ад Бёласточчыны да Смаленшчыны была захоплена Расійскай імперыяй. Жорсткая палітыка русіфікацыі карэннага насельніцтва Беларусі на доўгі час спыніла паўнацэннае развіццё беларусаў. Нават сама назва беларусы" ў другой ладове XIX ст. яшчэ не набыла агульнаэтнічнага характару, карэнныя жыхары Беларусі называлі сябе "тутэйш ыя". Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў пачалося ў XIX ст. спачатку ў асяроддзі прагрэсіўнага дваранства і інтэлігенцыі, а потым, з пашырэннем сацыялістычнай ідэалогіі ў пачатку XX ст., і ў народных масах (гл. ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА. Я. Купала). Абвяшчэнне пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. сацыялістычнай дзяржаўнасці Беларусі не ўратавала беларускі этнас ад раз'яднання (заходняя частка Беларусі паводле дагавора паміж Расіяй і Полъшчай у 1921 г. была ўключана ў склад Польскай дзяржавы). Найвышэйшы нацыянальны ўздым у развіцці беларускага этнасу прыпаў на сярэдзіну 1920-х гг., але ўжо ў пачатку 1930-х гг. арганізаваны нацыянальны рух быў спынены сталінскім таталітарным рэжымам. Далучэнне да БССР у 1939 г. Заходняй Беларусі не палепшыла ў ёй нацыянальнага становішча. Этнічны крызіс беларускага народа паглыбіла Бялікая Айчынная вайна, у якой загінуў кожны чацвёрты беларус (гл. КРОЎ ЗА КРОЎ, А
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

разяднання
7 👁