На усход сонца частым зернем... Смерць на захад мы павернем. Стане поле каласіцца, Ляжа шоўкавым абрусам, Будзем сеяць, беларусы! Закрасуе буйна збожжа. Нас ніхто скарыць не зможа! Беларусь! — карэннае (77%) насельніцтва Рэспублікі Беларусь. У самой Беларусі жыве каля 8 млн. беларусаў. Яшчэ некалькі мільёнаў беларусаў жыве за межамі рэспублікі — на Украіне, у Расіі, Літве, Латвіі, Польшчы, ЗША, Канадзе, Аўстраліі і іншых краінах. Беларусы гавораць на беларускай мове (гл. УСЁ МІЛАГУЧНА ДЛЯ СЛЫХУ МАЙГО: I ЗВОНКАЕ "Д ЗЕ" I ГУСТОЕ ЧАГО". П. Панчанка). Ужо ў V—VIII стст. землі сучаснай Беларусі насялялі славянскія плямёны, з якіх пайшлі этнапалітычныя супольнасці IX—X стст.— полацкія крывічы (тэрыторыя верхняга цячэння Заходняй Дзвіны, Дняпра і Віліі), дрыгавічы (тэрыторыя паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной), радзімічы (Пасожжа) і часткова вальїняне (тэрыторыя верхняга цячэння Заходняга Буга і вытокаў Прыпяці). У гэтыя часы на поўначы Беларусі ўзнікла і ўмацавалася Полацкае княства. У канцы X ст. амаль уся тэрыторыя Беларусі на непрацяглы час увайшла ў склад старажытнарускай дзяржавы Кіеўская Русь. Пасля яе распаду ў XII ст. землі Беларусі ўваходзілі ў склад буйных Полацкага, Тураўскага, Новагародскага, Пінскага і часткова іншых княстваў. У сярэдзіне X III—XIV стст. усе землі Беларусі ўвайшлі ў склад шматэтнічнай феадальнай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага, ядром якога была летапісная Літва, што займала тэрыторыю паміж Нёманам (гл. ЧЫМ ЗА МОРАМ ВІНО ПІЦЬ, ЛЕПШ (лепей) З НЁМАНА (у Нёмане) ВАДЗІЦУ) і Віліяй з цэнтрам у Новагародку (Новаградку). Дзяржаўнапалітычнае аб'яднанне ўсіх зямель Беларусі ў межах адной дзяржавы падрыхтавала глебу для фарміравання к канцу XVI ст. самастойнай усходнеславянскай этнасацыяльнай супольнасці — беларускай народнасці з яе асноўнымі этнічнымі прыкметамі — мовай, культурай, самасвядомасцю. XVII
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне
5 👁