БЛІЗКА ВІДАЦЬ, ДЫ (але) ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ
Дыбаць, незак. Разм.— Тут: ісці.
1. Не ўсяго таго, што здаецца вельмі даступным, у сапраўднасці так лёгка дасягнуць.
Гаворыцца, калі па тых ці іншых прычынах вельмі цяжка або наогул немагчыма ажыццявіць жадаемае.
Мінаем нізкарослыя кусцікі, балюча колюцца ў босыя ногі галінкі, што валяюцца на зямлі. У бляску маланкі на ўзгорку паказваецца лясок. Моўчкі праступем туды. Трэба адпачыць, не так нам, як Тарасюку. Ён, бедалага, зусім знямогся, цяжка сапе і ледзь цягне ногі. Лясок блізка відаць, але далёка да яго дыбаць (С. Александровіч. Далёкія зарніцы).
Адпав. у руск.: БЛИЗОК (близко) ЛОКОТЬ, ДА НЕ УКУСИШЬ; ВИДИТ СОБАКА МОЛОКО, ДА РЫЛО КОРОТКО; ГЛАЗАМ ВИДНО, ДА НОГАМ ОБИДНО; ХОТЬ ВИДИТ ОКО, ДА ЗУБ НЕЙМЁТ (И. Крылов).
2. Тое, што і ЛЁГКА СКАЗАЦЬ, ДЫ ДАЛЁКА ДЫБАЦЬ.
[Карнейчык:] — Ох, і дыпламат ты, Арон Яфімавіч! [Нодэльман (падыходзіць да стала):] — А ты што?.. Тэхнікай валодаеш? [Карнейчык:] — Бяру ва ўсе лапаткі. Хачу галоўнага інжынера дагнаць і перагнаць. [Нодэльман: ] — Ого? Блізка відаць, ды далёка дыбаць (К. Крапіва. Канец дружбы).
БУДЗЕМ СЕЯЦЬ, БЕЛАРУСЫ!
Паходзіць з верша Петруся Броўкі "Будзем сеяць, беларусы" (1942):
Хутка вызваляцца гоні
З-пад уціску, з-пад прымусу,
Будзем сеяць, беларусы,
74 👁