БЕЗ НАВУ'К, ЯК БЕЗ РУК Навука, -і, ж., па-за прык. толькі адз.— Тут: навыкі, веды, якія чалавек атрымлівае ў выніку свайго навучання або жыццёвага вопыту. Як без рук б е з к а г о, ча г о. Бык. Разм,— Зусім бездапаможны. Для беларускага селянша навучыцца таму ці іншаму рамяству раней азначала не толькі атрымаць дадатковы даход, палепшыць свой дабрабыт, але і забяспечыць сабе трывалае становішча ў жыцці. На Беларусі ў розныя часы і ў розных формах існавалі так званыя "народныя школы", дзе сялянскія дзеці вучыліся не толькі чытаць, пісаць і лічыць, але і хітрасцям" пэўнага рамяства. Асноўнымі формамі народных школ былі часовыя школы, якія стваралі майстры-вандроўнікі (шапавалы, краўцы, бандары і інш.), і пастаянныя, што ствар;іліся па пастанове агульнага сходу сельскай грамады. Калі нічому не вучыцца, дык ні на што і здольным не быць. Гаворыцца, калі хто-н. не зважає на тую ісарысць, якую має. набыццё ведаў як у асобнай справе, так і ў жьщці иаогул; або калі хто-н. не жадає вучьщца, гулыпайнічае. — Чаго ты махаєш? — здзівіўся Антон Быліч.— Гэта патрабуе працы з дня ў дзень у розным тэмпе, а не тады, калі, як гаворыцца, цябе муха ўкусіць... Адстаў ты, Кастусь! Яшчэ перад вайной казаў і цяпер дзяўбу. Ты хоць майстар, вядома, але без вучобы — ні кроку. Без навук, як без рук! А ты... (І. Грамовіч. Іду з табой, Масква). Адпав. у руск.: НЕ УЧАСЬ И ЛАПТЯ НЕ СПЛЕТЁШЬ; С ГРАМОТОЙ ВСКАЧЬ, А БЕЗ ГРАМОТЫ ХОТЬ ПЛАЧЬ; УЧЕНЬЕ - ПУТЬ К УМЕНЬЮ; ЧЕМ БОЛЬШ Е НАУКИ, ТЕМ ЛОВЧЕЕ РУКИ. П а р а ў н.: ВУЧЫСЯ, НЯБОЖА, ВУЧЭННЕ ПАМОЖА (Я. Купала
11 👁