кінуўшы толькі малюсенькі адростак, і зрабіў яму невялічкае сэрца. Так званы шэры" воўк распаўсюджаны па ўсёй Беларусі. (Гл. таксама ВОЎК САБАКІ НЕ БАІЦЦА, АЛЕ ЗВЯГІ НЕ ЛЮ БІЦЬ; ПРА ВОЎКА ПАМОЎКА (размова), А ВОЎК І САМ ТУТ (у хатку).) Палахліваму чалавеку нават зусім звычайная рэч здаецца нечым вельмі небяспечным. а) Гаворыцца, калі хто-н. палохаецца таго, што не ўяўляе сабой ніякай небяспекі. Тады ж, увечары, уся веска гаварыла пра гадзюку і гадзюк. І расказалі, што бачылі гадзюку каля вёскі (то нехта адзін, то нехта другі, трэці...) у тую вясну і на самым пачатку лета. Адны самі бачылі, яны казалі і расказвалі. Нехта расказваў пачутае. Нехта не верыў: "Каб у нас гадзюка. Не. Баязліўцу і заяц — воўк" (Ф. Янкоўскі. Абзацы маёй аповесці). Адпав. у руск.: ОРОБЕЙ ЕРЕМЕЙ, СТРАШЕН И ВОРОБЕЙ; ТРУС И СОБСТВЕННОЙ ТЕНИ БОИТСЯ; ТРУСЛИВОМУ ЗАЙКЕ И ПЕНЁК ВОЛК; У СТРАХА ГЛАЗА ВЕЛИКИ, ДА НИЧЕГО НЕ ВИДЯТ. б) Гаворыцца, калі хто-н. занадта пераболыивае якую-н. небяспеку, — Халера, збаяўся, а сёння каюся,— нехаця прызнаўся Харошка. I ўжо таямніча зашаптаў: — Там за ровам, куды ходзім па сваёй патрэбе, хлопцы прымаскавалі пад дротам дзірку. Там лягчэй прашмыгнуцъ — вартавыя ўцякаюць далей ад гэтага ванішча,— А не нарвёмся? За дротам ужо не пашкадуюць. Канец на месцы... — Баязліиаму і корч мядз- * ведзь (В. Адамчык. Год нулявы). Адпав. у руск.: НЕ ТАК СТРАШЕН ЧЁРТ, КАК ЕГО МАЛЮЮТ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
5 👁