Бачаннем не зловіш жураўля. Дый лавіць яго ці ёсць патрэба. Без сініцы смуціцца зямля, Без жураўкі сірацее неба (Р. Барадулін. Бачаннем не зловіш жураўля.,.). Адпав. у руск.: БЕЗ ТРУДА НЕ ВЫНЕШ Ь И РЫБКУ ИЗ ПРУДА; БЕЗ ТРУДА НЕТ ПЛОДА; ГРИБОВ ИЩУТ, ПО ЛЕСУ РЫЩУТ; ЖАРЕНЫЕ ГОЛУБКИ НЕ ПРИЛЕТЯТ ДО ГУБКИ; ХОЧЕШ Ь ЕСТЬ КАЛАЧИ - НЕ ЛЕЖИ НА ПЕЧИ; ЧТОБЫ РЫБКУ СЪЕСТЬ, НАДО В ВОДУ ЛЕЗТЬ. П а р а ў н.: ХТО ДБАЕ (працуе), ТОЙ I МАЕ. БАЯЗЛІВАМУ I ЗАЯЦ - ВОЎК Гл. БАЯЗЛІЎЦУ І КОРЧ - МЯДЗВЕДЗЬ. БАЯЗЛІУЦУ І КОРЧ - МЯДЗВЕДЗЬ; у ж ы в. та к с ам а БАЯЗЛІВАМУ I ЗАЯЦ - ВОЎК Баязлівы, прым — Тут у знач. наз., -ага, м. Корч — пень, вывернуты з зямлі з карэннем. Звычайна (асабліва прыцемкам) нагадвае з выгляду нейкую небяспечную істоту, дарэчЫ, вельмі падобную на мядзведзя, які ўстаў на задній лапы і ўзняў угару пярэднія, што з'яўляецца позай непазбежнага нападу. Мядзведзь быў распаўсюджаны на Беларусі да XVI ст. Зараз вельмі рэдкі звер. Усходнія славяне лічылі мядзведзя не менш небяспечным, чым воўка. Найбольш небяспечныя для чалавека — так званыя мядзведзі-бадзягі", якія не залягаюць у зімовую спячку. Заяц вельмі распаўсюджаны на Беларусі, асабліва заяц русак". (Гл. таксама ЗАБІЛІ ЗАЙЦА, НЕ ЗАБІЛІ, АЛЕ Ж, БРАТ, ГУКУ НАРАБІЛІ. Я. Колас.) У адрозненне ад воўка, які ва ўсходнеславянскай міфалагічнай традыцыі цесна звязаны з вайсковай тэмай, заяц з'яўляецца ўвасабленнем баязлівасці. Яна ў народнай свядомасці тлумачьщца тым, што ў зайца вельмі маленькае сэрца. Паводле народных паданняў, Бог, калі ствараў зайца, вылепіў яму занадта доўгія вушы, а на сэрца гліны не хапіла. Тады Бог адарваў зайцу хвост, па
Дадатковыя словы
зяўляецца
7 👁