Новая зямля). Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзяцей калыша. ..Багаты гаспадар усяго мае: і зямлю, і скаціну, і дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй (У. Галубок. Плытагоны). Адзін Цубер-Крумкач адбухаў новую [хату]. Паспе-еў! Але ж багатаму і чорт дзяцей калыша.— Дзед стрымаў сябе, каб не разагнацца і не сказаць чаго больш (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...).
Адпав. у руск.: БОГАТОМУ ЧЁРТ ДЕНЬГИ КУЁТ; У БОГАТОГО (богатому) ТЕЛЯТА, А У БЕДНОГО (бедному) РЕБЯТА (Уст.).
БАТРАЧЫ (служачы) ХЛЕБ — САБАЧЫ <ХЛЕБ>
Хлеб, -а, м., толькі адз. Перан. Разм.— Тут: сродкі для існавання; заробак.
Служачы, дзеепрым.— Тут у знач. прым.
Сабачы, прым. Перан. Разм.— Тут: цяжкі, нязносны; а таксама: ганебны, агідны, няўдзячны.
Батракі (альбо парабкі) — сацыяльная група, з невялікім зямельным надзелам або зусім без зямлі, для якой работа па найме з'яўлялася галоўнай крыніцай існавання. На Беларусі, дзе большасць сялянскіх гаспадарак былі беззямельныя ці малазямельныя, у пачатку XX ст. налічвалася каля 150 тыс. рабочых-батракоў. Яны з'яўляліся пастаяннымі рабочымі ў памешчыцкіх маёнтках, звычайна наймаліся па дагаворы на год. Батракі атрымлівалі мізэрную заработную плату (намнога меншую, чым рабочыя ў горадзе). Многія з батракоў нярэдка працавалі задарма, толькі за небагатае харчаванне.
Поўная залежнасць ад каго- або чаго-н. у атрыманні сродкаў для існавання зневажае чалавечую годнасць.
Гаворыцца, калі хто-н. не задаволены сваім паднявольным становішчам.
— Ось будзем жыць сяк-так памалу, Ці гэта ў першы раз Міхалу Такія справы мець з панамі? Няхай яны лепш здохнуць самі, Чым мець праз іх яшчэ згрызоты. Хіба ж, Міхале, мы сіроты? І пан, калі нам пашанцуе, Пад нашу дудку
84 👁