Новая зямля). Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзяцей калыша...Багаты гаспадар усяго мае: і зямлю, і скаціну, і дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй (У. Галубок. Плытагоны). Ацзін Цубер-Крумкач адбухаў новую [хату]. Паспе-еў! Але ж багатаму і чорт дзяцей калыша.— Дзед стрымаў сябе, каб не разагнацца і не сказаць чаго больш (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Адпав. у руск.: БОГАТОМУ ЧЁРТ ДЕНЬГИ КУЁТ; У БОГАТОГО (богатому) ТЕЛЯТА, А У БЕДНОГО (бедному) РЕБЯТА (Уст.). БАТРАЧЫ (служачы) ХЛЕБ - САБАЧЫ ХЛЕБ Хлеб, -а, м., толькі адз. Перан. Разм.— Тут; сродкі для існавання; заробак. Служачы, дзеепрым — Тут у знач. прым. Сабачы, прым. Перан. Разм,— Тут: цяжкі, нязносны; а таксама: ганебны, агідны, няўдзячны. Батракі (альбо парабкі) — сацыяльная група, з невялікім зямельным надзелам або зусім без зямлі, для якой работа па найме з'яўлялася галоўнай крыніцай існавання. На Беларусі, дзе большасць сялянскіх гаспадарак былі беззямельныя ці малазямельныя, у пачатку XX ст. налічвалася каля 150 тыс. рабочых-батракоў. Яны з'яўляліся пастаяннымі рабочымі ў памешчыцкіх маёнтках, звычайна наймаліся па дагаворы на год. Батракі атрымлівалі мізэрную заработную плату (намнога меншую, чым рабочыя ў горадзе). Многія з батракоў нярэдка працавалі задарма, толькі за небагатае харчаванне. Поўная залежнасць ад каго- або чаго-н. у атрыманні сродкаў для існавання зневажае чалавечую годнасць. Гаворыцца, калі хто-н. не задаволены сваім падняволъным становішчам. — Ось будзем жыць сяк-так памалу, Ці гэта ў першы раз Міхалу Такія справы мець з панамі? Няхай яны лепш здохнуць самі, Чым мець праз іх яшчэ згрызоты. Хіба ж, Міхале, мы сіроты? І пан, калі нам пашанцуе, Пад нашу дудку
Дадатковыя словы
зяўлялася, зяўляліся
7 👁