капейкі збіўся", ні самому выйсці ў людзі, ні сына вывесці (А. Лойка. Гісторыя беларускай літаратуры). Адпав. у руск.: ВОРОТИ НАЗАД, ДЕРЖИ ОКОЛО (А. Кольцов); НЕ ПУЩАТЬ! (Г. Успенский). БАГАТАМУ ШКОДА КАРАБЛя' А БЕДНАМУ КАШАЛЯ' Багаты, прым.— Тут у знач. наз., -ага, м. Бедны, прым.— Тут у знач. наз., -ага, м. Кашэль, -шаля, м.— Тут: вялікая кашолка, звычайна з лучыны. На Беларусі здаўна вельмі распаўсюджаным рамяством было пляценне з лазы, саломы, лыка, бяросты, лучыны і пад. розных рэчаў утылітарнага і дэкаратыўнага характару. Вырабляўся (часцей за ўсё з лыка ці бяросты) і плецены посуд на зерне, агародніну — кашы", кашолкі", карзіны". Яны мелі пераважна паўшарападобную форму з адной дугападобнай ручкай з тоўстага прута. З бяросты таксама вырабляліся заплечныя кашалі для збору грыбоў. У наш час у традыцыйным выглядзе бытуе пляценне лазовых кошыкаў для садавіны і гародніны. Фруктоўніцы, цукерачніцы, карзінкі, хлебніцы з лазы, саломы, чароту, стружкі сталі прадметам дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Кожнаму свайго шкада, кожны даражыць тым, што мае. Гаворыцца, калі параўноўваецца ці ацэньваецца каштоўнасць або важнасць нечага для каго-н. (звычайна для тых, хто няроўныя па сваім матэрыяльным становішчы). Сярод жанок, што тоўпіліся на двары, найбольш хваляваліся Чарнушкава Куліна і Сарока.— Як хто, а я — штоб такое зрабіла калі! — Куліна круціла галавой, з чырвоным, злым тварам, клялася перад усімі: ніколі, нават пад прымусам! — Жызня будзе: прыйдзеш з работы — ніякай турботы! — растарэквала адважна Сарока.— Ні каровы, ні свіняці — адны сцены ў хаце!.. Любата! — Як ето яно будзе? — трывожылася Васілёва Маня,— Добра, як у каго няма нічога! — Are! — запярэчыла нявестцы Васілёва матка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁