а) Гаворыцца, калі хто-н. задаволены існуючим становішчам і не жадає нічога змяняць. — Дзяцей хацела ашчаслівіць,— паспрабавала знайсці нарэшце нейкае апраўданне Стася,— Каго ж ты спадзявалася перавезці сюды, Фелікса ці Зосю? Хто з іх ад хлеба пойдзе шукаць хлеба? (А. Пальчэўскі. Жнівеньская раніца). б) Гаворыцца, калі хто-н. у сваіх дзеяннях не спьтяецца на дасягнут.ім, спадзяецца на большое, нават за кошт страты таго, што ўжо стала трывалым у жыцці. — А што такое тут робіцца? — акінуў здзіўленым позіркам жонку і сына Цімох,— Што? Напарнік твой,— кіўнула на Антона,— на цаліну загеляў,— А, ты вунъ аб чым. Ну што ж, яго воля. Чалавек у сваім розуме,— адказаў жонцы, а да сына: — Значыць, праўду казалі мне людзі, едзеш? — Еду, тата,— Добра падумаў? — Добра.— Глядзі, ад хлеба не шукаюць хлеба, каб ён не пакрыўдзіўся (А. Пальчэўскі. Ж нівеньская раніца). Адпав. у руск.: ЛАДНО УСЕЛСЯ, ТАК И СИДИ; ОТ ДОБРА ДОБРА НЕ ИЩУТ; ОТ ЗДОРОВЬЯ НЕ ЛЕЧАТСЯ. А ПАРОГІ - ПРЭЧ З ДАРОГІ! Паходзіць з паэмы Якуба Коласа Сымон-музыка" (1911— 1925): Кінь, Сымонка, смутак юты, Ты "не ў родных каранёх", Многа у свеце ёсць дарог, Дык шукай жа сваёй моты, А пароп — Прэч з дарогі! Парог, -а, м. Перан — Перашкода, перапона. (Гэтае значэнне паходзіць з асэнсавання ў беларускім фальклоры хатняга парога як сімвалічнай мяжы паміж светам жывых і светам мёртвых. Пераход з аднаго ў другі, праз парог, патрабуе нейкай ахвяры, таму сам парог атаясамліваецца з неспрыяльным месцам, перашкодай каму- ці чаму-небудзь
7 👁